Знайсці
19.01.2019 / 14:391РусŁacБел

Саудаўскім жанчынам дазволілі самастойна выбіраць спосаб родаў

Фота: flickr.com

Жанчынам у Саудаўскай Аравіі афіцыйна больш не патрабуецца дазвол апекуноў мужчынскага полу — мужоў, бацькоў ці братоў — у пытаннях, якія тычацца нараджэння дзяцей. Як паведамляе The National, саудаўскія жанчыны самі змогуць выбіраць: натуральныя роды ці кесарава сячэнне.

Акрамя таго, дадае Лента.ру, жанчыны змогуць без подпісаў апекуноў атрымліваць у лекара звесткі аб ходзе цяжарнасці і тэрмінах нараджэння дзяцей, а таксама самі вырашаць ці будзе сваяк ці блізкі чалавек знаходзіцца побач падчас родаў.

Летась жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволілі вадзіць машыну. Акрамя таго, цяпер яны могуць наведваць футбольныя матчы.

Нягледзячы на ​​рэформы, якія праводзяцца наследным прынцам Махамедам бін Салманам, многія рэчы ўсё яшчэ застаюцца пад забаронай. Напрыклад, без дазволу мужчыны-апекуна жанчыны ў краіне не могуць атрымаць пашпарт, зрабіць планавую аперацыю і адкрыць рахунак у банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930