Знайсці
19.01.2019 / 14:002РусŁacБел

Жывая трансляцыя дапамагла выратаваць пляменніцу амерыканскага рэстлера ФОТА

Курт Энгл и его пляменніца. Фота: @realkurtangle

Пляменніцу знакамітага амерыканскага рэстлера Курта Энгла (Kurt Angle), Марджані Аквіл (Marjani Aquil) удалося выратаваць з палону дзякуючы трансляцыі на Facebook Live. Пра гэта паведамляе The New York Post.

16-гадовую дзяўчыну выкраў з яе дома ў Пенсільваніі былы хлопец, 19-гадовы Джармейн Роджэрс (Jermaine Rodgers). Ён збіў яе, пасадзіў у машыну і звёз.

Джармейн Роджэрс. Фота: Pittsburgh Police

Падчас пошукаў дзяўчыны Энгл апублікаваў на Facebook пост, у якім прасіў высылаць любую інфармацыю пра месцазнаходжанне пляменніцы: «Усіх вітаю. Мая цудоўная 16-гадовая пляменніца Марджані Аквіл была выкрадзена сёння 19-гадовым хлопцам. Калі ласка, патэлефануйце ў паліцыю, калі вы бачылі гэтую дзяўчыну».

«Дзядзька Курт любіць цябе», — напісаў былы прафесійны рэстлер, звяртаючыся да пляменніцы.

Пасля гэтага ананімная крыніца паведаміла паліцыі, што бачыла трансляцыю Facebook Live з удзелам ахвяры і яе выкрадальніка. Дзякуючы гэтаму відэазапісу паліцыя змагла вылічыць месцазнаходжанне Роджэрса і Аквіл.

Пасля вызвалення пляменніцы Энгл падзякаваў падпісчыкам за дапамогу. Ён напісаў, што «сям'я шчыра ўдзячная» усім, хто падзяліўся яго пастом і дапамог у пошуках.

Летась Роджэрс ўжо абвінавачваўся ў выкраданні Аквіл і ўтрымліванні яе ў палоне супраць волі. Дзяўчына знаходзілася ў няволі чатыры дні, дадае Лента.ру.

Суд над выкрадальнікам адбудзецца 28 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930