Даслаць навіну
Знайсці
0
Дымой / адказаць
18.01.2019 / 22:53
Не зразумеў. Гэтыя Фотаздымкі зроблены "Нашай Нівай"? Няўжо атрымалі запрашэнне на гэты івэнт?
13
Аугментин / адказаць
19.01.2019 / 00:10
На первой фоточке, судя по всему - міністры ИД. Двоих не знаю, остальных узнал: Латыпов, Кравченко, Антонович, Макей и этот, как его, крайний слева... Нет, все-таки не помню. Но в лицо знаю, про него на НН был очерк хороший.
2
Дед Мороз / адказаць
19.01.2019 / 00:32
дипломаты... :)
с какого пня там Ермошина и некоторые другие клоуны?!
2
Дед Мороз / адказаць
19.01.2019 / 00:36
додумались же ещё в театре оперы и балета устраивать
наверное на балконах ещё и с моноклями сидели с умными лицами :)
3
Владимир.Бобруйск / адказаць
19.01.2019 / 02:28
А кто такой Виктор Лукашенко??Сын Лукашенко и все!Что он сделал для страны,для нас с вами?Нооль,пусто место,получающее огромнейшие деньги!!Вот,она  коррупция!Мафия семьи Лукашенко на помойку!!!
3
Элтон Макс / адказаць
19.01.2019 / 07:00
Ермошина туда ходила что бы посчитать дипломатов? Сколько насчитала, 110%?
3
Па-коласаўску мудры / адказаць
19.01.2019 / 07:59
Фармулёўка "100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе" як мінімум некарэктная.
Відаць, маецца на ўвазе Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка, заснаваная 1 студзеня 1919 г.
Але гісторыя беларускай дзяржаўнасці, а значыць, і дыпламатычнай службы, больш даўняя. Я не гісторык, але чытаў, напрыклад, што Леў Сапега, аўтар Статута ВКЛ 1588 г. служыў паслом Княства ў Масковіі.
2
0.5 / адказаць
19.01.2019 / 09:51
Дед Мороз, Не додумались. Провидение собрало их там, чтобы показать театральность и шутовство всего этого сборища. 
3
меркаванне / адказаць
19.01.2019 / 11:35
Дед Мороз, каб скампраментаваць мерапрыемства і ведамства ў вачах цывілізаванага света. Яшчэ б каго з расстрэльнай каманды запрасілі.
14
Адыкватник) / адказаць
19.01.2019 / 11:44
некия дажа интеллектуальныя лица)) а не рожы
2
Козік / адказаць
19.01.2019 / 13:28
Цар сам не захацеў сустрэцца са сваімі былымі марыянеткамі..
1
Эхо / адказаць
19.01.2019 / 20:34
Чем-то на "Рождественский турнир" смахивает. Но политик проигнорировал. Некому пас отдать.
2
хамса / адказаць
19.01.2019 / 22:14
і няўжо нікога, акром мяне, не збянтэжыў надпіс - 2019 беларускай дыпламатычнай службе (дызайнеры пастараліся))
1
кеша коршатый / адказаць
19.01.2019 / 23:05
Владимир.Бобруйск, а что сделали мы с вами, чтобы отстранить этих шакалов от власти? Что говорить, получив слегка дубинок, с....я в штаны лет на 5-10 и сидим, как мыши под веником...
0
Козік / адказаць
20.01.2019 / 00:31
“Народная газета”  1 верасня 1993 г.   Роздум народнага пісьменніка   Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам.   Васіль БЫКАЎ     Народы былога Савецкага Саюза мелі нядаўна шчаслівую магчымасць пазнаёміцца ў "Правде" з адметным сваёй незвычайнасцю матэрыялам. Маецца на ўвазе адно інтэрв'ю з выразна малітоўнаю назваю "Да возродится!", арганізаванае ўласным карэспандэнтам гэтай газеты па Беларусі. Канешне, у свой час у той газеце даводзілася чытаць і не такія матэрыялы (зрэшты, і ў пазнейшы таксама), але каб з гэткай ашаламляльнай адкрытасцю паставіцца да кволай незалежнасці краіны, дзе нарадзіўся і жывеш, дзе будуць жыць твае дзеці — такое трэба пашукаць у наш час нават сярод самай чырвона-карычневай прэсы. Ужо наконт чаго іншага, а пра сакральную недатыкальнасць дзяржаўнасці "могучей и великой матушки-России" гэтая газеціна заўжды пісала і піша толькі з агромністым піетэтам. I тое ўвогуле зразумела, калі мець на ўвазе закаранелы шавінізм гэтага рупара маскоўскіх камуністаў. Але гэта — у адносінах да Расіі. Іншая справа "непаслухмяныя" рэспублікі "братніх" народаў, мабыць, тут ніякія самыя сакраментальныя азначэнні празмернымі не будуць. Асабліва калі іх укласці ў вусны аднаго з тых "малодшых" братоў.   Увогуле не мела б вялікага сэнсу палемізаваць з гэтым газетным ёкатам перапалоханага чалавека, які за гады ідэалагічнага ачмурэння, відаць так і не разабраўся ў гістарычнай сутнасці часу. Калі б аўтарам таго інтэрв'ю, дадзенага ваяўнічаму прадстаўніку камуністычнай журналістыкі, не быў народны дэпутат, прадстаўнік выбарнай улады, якая ў наш час не толькі вырашае спосаб жыцця цяперашніх пакаленняў, але імкнецца вызначыць жыццё наступных, лёс нашай дзяржаўнасці. Хаця пра які лёс можна весці гаворку, калі гэты і да яго падобныя дэпутаты, ужо не тоячыся, узялі курс на ліквідацыю той дзяржаўнасці, на дэнансацыю белавежскіх пагадненняў і "воссоздание единой союзной государственности". Каб жыць разам. Ствараецца ўражанне, быццам шаноўны народны дэпутат толькі ўчора апусціўся з космасу на нашу грэшную зямлю і ўбачыў, што тут "народ обнищал", што вакол жах і непарадкі, і яго напаткала шчаслівае азарэнне: "поодиночке из беды не выбраться". Быццам і не ведае, што Беларусь болей за 70 гадоў згодна і вернападдана існавала ў "едином и нормальном государстве" і менавіта ў ім дажылася да сённяшняга жаху і бязладдзя, калі "нет нефти, горючего, простаивают комбайны, перекрывается газ, нет новых российских денег". (Заўважце, усё ў безасабовай форме, усе няшчасці быццам па волі лёсу). Што і казаць, тое сапраўды жахліва. Толькі якая тут сувязь паміж "нет нефти, горючего" і суверэннасцю краіны? Няўжо народны дэпутат думае, што ў рамках "единого и нормального" ён усё тое будзе мець бясплатна, па званку з "Белага дома"? У Расіі таксама не ўсе маюць бензін нават для жніва, бо за бензін трэба плаціць, а ў земляробаў Сібіры, напрыклад, няма грошай. Бо таксама бязладдзе, развал, сацыялістычная безгаспадарчасць. Цікава, што аўтар не разумее ці робіць выгляд, што не разумее, прычын развалу гэтай "адзінай і нармальнай" дзяржавы, якая таму і развалілася, што існаваць далей не знайшлося магчымасці. Больш таго — развал рэштак той дзяржавы і цяпер працягваецца на ўсёй яе прасторы — ад заходніх граніц да Далёкага Усходу і, мабыць, спыніць той працэс няма ніякай сілы — ні ў СНД, ні ў ВС РФ: мала дапаможа тут і дэпутацкая групоўка Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Па ўсім відаць, гэта заканамерны гістарычны працэс, бо, як сказаў расійскі паэт, "ничто не вечно под луною". Не вечныя і самыя магутныя імперыі.   Каму не вядома, што ў Віскулях было афіцыйна аформлена тое, што фактычна ўжо сталася? Гэта была спроба паратунку, каб хоць неяк авалодаць рэальнасцю, пазбегнуць шкодных ілюзій, непрадказальных ускладненняў. I толькі людзі недалёкага розуму або зламысна недасведчаныя ў палітыцы (якой, дарэчы, прафесійна займаюцца) знарок перастаўляюць месцамі прычыны і наступствы і бачаць у Віскулях пачатак цяперашняга бедства. Той пачатак не ў Віскулях, а на Дварцовай плошчы ў семнаццатым, гэта ўжо ведаюць школьнікі, і, мабыць, тое трэба нарэшце засвоіць дэпутатам. Тады не будзе гэтага настальгічна-прапагандысцкага скуголення наконт шчаслівага жыцця "в составе Союза", калі "Белоруссия создала прекрасную базу национальной культуры... "Песняров", наши научные достижения, спортивные наконец". Каму шчасліва жылося на той "прекрасной базе национальной культуры", мы надта добра ведаем, назіралі доўгія гады. Па-філасофску тое даўно і выдатна даследаваў югаслаў Джылас у сваёй паліталагічнай працы з выразнаю назвай "Новы клас", у які тады рэкрутаваліся людзі з пэўнымі здольнасцямі. Найперш вольныя ад усялякіх маральных бар'ераў, з шалёнай, безагляднай актыўнасцю, палітычна беспрынцыповыя і заўжды гатовыя служыць не разважаючы. Нямала такіх утварыла і славутае саслоўе "чырвоных феадалаў", што пераважна працавалі горлам, сцелючыся перад начальствам і выбіваючы план з падданых, споеных гарэлкай сялян. Але за тое карысталіся неабмежаванымі магчымасцямі ў сваіх аграрных вотчынах, і не толькі ў іх. Цяпер выпусціць з рук уладу, прывілеі ды ранейшыя магчымасці ім дужа не хочацца. Праўда, дагэтуль, нягледзячы на суверэннасць і перабудову, яны маюць усё ранейшае. Але ім патрэбны гарант на будучае, які ў новых сацыяльных адносінах дужа ненадзейны. Глядзіш, народ раптам паразумнее, забярэ зямлю і пачне ладзіць жыццё на свой лад, як яго спрадвеку ладзілі яго продкі і ладзяць цяпер ва ўсім свеце — на аснове здаровага сэнсу і прыватнай уласнасці. Значыць, спадзяванка адна: звыклы камуністычны рэжым, дзе так салодка жылося вялізнай зграі партыйна-гаспадарчых захрыбетнікаў. I цяпер, спахапіўшыся, яны пачалі адмаўляць у суверэннасці краіне, у якой звыкла ўладараць.   Так, цяпер кепска — і збядненне, і разлад, якія яны спрабуюць спісаць на дэмакратаў, на славуты разрыў сувязей, на ізаляцыянізм як палітыку нацыяналістаў. Але ўсё тое — чыста бальшавіцкая прапаганда, замешаная на гебельсаўскіх рэцэптах: чым болей неверагодная хлусня, тым ахвотней у яе павераць. Дзе ў Беларусі тыя дэмакраты, пры якой служаць уладзе? Жменька дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце — усяго каля 16 працэнтаў ад агульнай колькасці дэпутатаў. Астатнія — камуністы ў сталіцы і раёнах. Дэмакраты маглі б прыйсці да ўлады, калі б былі праведзены дэмакратычныя выбары, калі б камуністычны Вярхоўны Савет не скасаваў рэферэндум. Ворагі суверэннасці не перастаюць крычаць аб разрыве эканамічных сувязей як галоўнай прычыне эканамічнага развалу. Але хто рве сувязі? Хіба ў дакументах Віскулёў напісана нешта падобнае? Хто і дзе прагалошваў аб неабходнасці разрыву эканамічнага саюзу з Расіяй ці з якой-небудзь іншай дзяржавай былога Саюза? Пра тое, што аўтаркія — не наша палітыка, дэкляравалі, бадай, усе дэмакратычныя партыі Беларусі, якія, не перастаючы, патрабуюць усталявання разумных эканамічных сувязей з Расіяй і з усім светам, дзе гэта толькі магчыма. Але чаму не наладжваюцца, а рвуцца тыя сувязі — няблага запытацца ў вярхоўнай улады рэспублікі, дзе сышліся ўсе правады кіравання. Ці няма тут таемнага, недзе тонка распрацаванага сабатажу супраць яшчэ слабага суверэнітэту рэспублікі? Дужа ўжо ён не даспадобы пэўным сілам у Беларусі, якія мараць вярнуцца туды, дзе ім было так зручна і сытна, — у звыклую сістэму планава-каманднай эканомікі з яе непераможным флагманам ВПК, які нарэшце і разваліў тую савецкую эканоміку. Эканоміка, у якой 80 працэнтаў нацыянальнага прыбытку пачала адбіраць вайсковая вытворчасць, доўга існаваць не магла. Тое зразумела не толькі ЦРУ, але і КДБ, а за імі і малады "гаспадар СССР" Міхаіл Гарбачоў, які пачаў перабудову, каб выжыць, уратаваць дзяржаву і КПСС. Ды было ўжо позна — не памагла і перабудова.
1
Козік / адказаць
20.01.2019 / 00:35
Набыўшыся ў вялікай "дружнай сям'і" народаў пад кіраўніцтвам "мудрай партыі", што пасварыла СССР з усім светам, падвяла яго да глабальнай ядзернай катастрофы, народы памкнуліся кожны на свой хутар, бо зразумелі, што ўратавацца можна толькі паасобку. Каб не быць заложнікамі чужой вар'яцкай палітыкі, ачмурэлай ідэалогіі, непад'ёмнай, дашчэнту змілітарызаванай эканомікі, а кіравацца адным — уласным меркаваннем здаровага сэнсу, сваёй нацыянальнай ментальнасцю. Уратаваць кожную нацыю здолеюць толькі яе ўласныя намаганні, уласная нацыянальная палітыка, эканоміка па ўласных сродках-мягчымасцях. Цяжка? Так, іначай і не магло быць: пераход ад аднаго сацыяльна-палітычнага ладу да зусім іншага, мабыць, безканфліктна не адбываецца. Хаця, канешне, шмат што зроблена няўмела, многае не зроблена зусім, іншае зрабіць не далі абставіны ці чужыя варожыя сілы. Але суверэнітэт дае надзею — калі не нам, дык хоць нашым дзецям. Суверэнітэту, як і дзяржаўнасці, дамагаліся дзесяткі пакаленняў лепшых людзей нашай няшчаснай нацыі, усе іх высілкі звычайна тапіліся ў крыві. А тут ён упаў, гэты суверэнітэт, нібы райскі саспелы яблык, толькі падніміце яго, карыстайцеся, добрыя людзі. Ды і наогул суверэнітэт кожнай краіны — разуменне адназначна дадатнае, замацаванае ў міжнародных актах ААН, іншых прававых дакументах. Нават камуністы не адважыліся трактаваць яго іначай і выдаткоўвалі мільёны і мільярды для яго дасягнення ў былых каланіяльных краінах, у так званай нацыянальна-вызваленчай барацьбе заняволеных народаў. Дык чаму ж цяпер адэптам камунізму (той жа "Правде") так не даспадобы суверэнітэт паўтара дзесятка народаў былога Саюза? Чаму з такой кіслай мінай яна перакрыўляе гэтае слова на абразліва-здзеклівае "самостийность", якое на ўсіх мовах павінна гучаць толькі годна і спаважна? Ніколькі не горш, чым любімае імперцамі "единое нормальное государство". Бо што такое "единое", а што "нормальное" — гэта трэба яшчэ зразумець. Трэба памацаць, як кажуць. Але мы ўжо семдзесят гадоў мацалі адно "нормальное", і ў нас крывавыя мазалі на руках ад тых мацанак.   Нацыяналізм бывае розны, зрэшты, як і яго палітычныя антыподы. Характар яго вызначаюць шмат якія элементы нацыянальнай сутнасці, геапалітычнай канкрэтнасці. Нацыяналізм датчан ці фінаў, напрыклад, зусім іншая з'ява, чым арабскі нацыяналізм. Зноў жа ў пэўных абставінах нават і антыподы могуць стацца роднаснымі, калі не па форме, дык па сэнсу. Прыгадаем расійскі бальшавізм і нямецкі фашызм, гэтыя два канцы адной палкі. Беларускі нацыяналізм болей вядомы як нацыянал-дэмакратызм, ён не супраць каго-небудзь, ён — за. Найперш за лёс свае нацыі, але не на шкоду іншым, у тым ліку і сумежным нацыям. Беларусы тысячу гадоў існавалі на гэтай зямлі поруч з самымі рознымі нацыямі, у тым ліку і з расійцамі, і гісторыя не засведчыла колькі-небудзь сур'ёзных унутраных канфліктаў паміж імі. Беларусы валодаюць добра засвоеным імунітэтам супраць нацыянальнай варожасці, этнічнай ксенафобіі: памяркоўнасць і цярпімасць у іх у крыві. (Часам нават залішняя цярпімасць.) Ці не таму і дагэтуль у нас "усё ціха" паміж народамі? I гэта пры тым, што адпаведныя сілы робяць перманентныя захады, каб падзяліць і нацкаваць адных на другіх. Класавы прынцып ужо не спрацоўвае, дык трэба іншы. Ужо выкарысталі "польскую карту", "летувіскую" таксама (згадваюцца прэтэнзіі старога Вярхоўнага Савета на Віленскі край). Здаецца, ужо бяздарна адпрацаваны і "карта Полісся", і Славянский собор, дык, мабыць, надышоў час выкінуць апошні козыр. "Более полутора миллионов русских (так у тэксце. Відаць, праўдзінскія грамацеі адносяць лічэбнік "паўтара" да множнага ліку. — В.Б.) попали, быть может, еще в большую беду, чем белорусы. Они не могут выехать даже на похороны своих родных", - пралівае слязу паважаны народны дэпутат, узрушаны такімі варварскімі адносінамі да рускіх на Беларусі. Во што нарабілі гэтыя беларускія нацыяналісты — не дазваляюць хаваць нябожчыкаў. Жах ды і толькі! Ці не пара таму ўводзіць узброеныя сілы Расіі, каб абараніць грамадзянскія правы рускага насельніцтва Беларусі?   Але нашто ўводзіць?   Гэта ў свой час "спатрэбілася" ўводзіць Савецкую Армію ў Прыбалтыку, Малдову, Венгрыю і Чэхаславакію, у Афганістан нарэшце. Беларусь жа ў гэтым сэнсе дае вялікія перавагі ды эканомію рэсурсаў і сродкаў, загадзя трымаючы тут сотні тысяч чужога войска, якое даўно і беспакарана гаспадарыць ад Брэста да плошчы Незалежнасці ў сталіцы. У Беларусі таксамі актыўна дзейнічае нядаўна рэанімаваная партыя камуністаў, людзі якой засядаюць, не тоячыся, ва ўсіх без выключэння органах заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады. Эканоміка гэтай краіны даўно і надзейна з'яднана з расійскім ВПК і прылучана да агульнага нафтава-энергетычнага трубаправода, закрутка ад якога знаходзіцца ў Маскве. Беларускія грошы, знарок зняважліва названыя "зайчыкамі", у два разы таннейшыя за расійскія рублі, і калі іх цяжка памяняць на расійскія, дык ня доўга патрабаваць ад дырэктара Нацыянальнага банка арганізаваць гэты абмен і ўстанавіць новы, льготны для таго курс. А можа, стварэнне такіх і падобных "канфліктных зон" у нейчых уладных інтарэсах? Таксама як і сабатаж вытворчых ды іншых сувязей з краінамі бліжняга і далёкага замежжа, як развал забеспячэння Беларусі энерганосьбітамі (крызіс якіх даўно ўжо пераадолены, напрыклад, у нашых суседзяў – Польшчы і Летуве). Як і сабатаж заканадаўчай абароны дзяржавы і грамадзян ад карупцыі і арганізаванай злачыннасці; задоўжаная адсутнасць разумнага заканадаўчага стымулявання замежных інвестыцый у нашу эканоміку; паліятыўны закон аб землекарыстанні. Ці ўсё тое Вярхоўны Савет ды ўрад не могуць вырашыць у рамках суверэннай дзяржавы, патрэбны звыклыя ўказанні з Масквы, куды і накіравалася спецыяльная дэлегацыя? Маўляў, прыміце ў вашу дзяржаву, адны мы гаспадарыць не можам. "Надо немедленно создавать единое государство даже из двух наших республик. Поймите, для других народов бывшего СССР это будет мощным стимулом".   Хочацца запытаць: стымулам чаго?   Ці не стане такая ініцыятыва стымулам для сапраўднай вайны ўсіх з усімі, бо далёка не ўсе думаюць так, як праўдзінскія аўтары, і зусім не прагнуць вярнуцца назад, у стойла, у казарму? Калі нават у казарме не трэба думаць, як "накормить народ". Ці не прынясуць некаторыя з ускраінных "гарачых кропак" разам з азначаным стымулам і гарачыя вугалькі пажару? Да зубоў узброеныя расійскай ды іншай зброяй, ці не запатрабуюць яны столькі хлеба і нафты для сваіх рэгіянальных войнаў, колькі новыя гаспадары не здолеюць ім даць? Што тады будзе? Шмат гэтых "ці" ўзнікае пры чытанні падобных пасажаў, але, вядома, шаноўны дэпутат на іх не дае адказу. Апантаны ідэяй стварэння "единого государства", здаецца, пра іх і не думае.   Суверэннасць нацыі і дзяржавы — адна з самых свяшчэнных даброт супольнага чалавечага існавання, і толькі ва ўмовах скажонай, перакуленай свядомасці з'яўляецца патрэба тое даказваць. Толькі знешні вораг ці ўнутраны здраднік можа ў наш час выступаць супраць права народа на самавызначэнне, на самастойнасць яго існавання. У Расіі адносіны да суверэнізацыі таксама розныя. У той час як імперскія сілы гатовы сёння ж вярнуць усіх з ненавіснага ім "парада суверэнізацыі", лепшыя расійцы, сапраўдныя дэмакраты ўсяляк падтрымліваюць памкненні народаў да волі, да выхаду з-пад шматгадовага камуністычнага прыгнёту. Вось да іх бы і паехаць дэпутатам, наладзіць саюз і палітычныя сувязі. Дык не, ім мілей рэакцыйны Вярхоўны Савет.   Нацыянальная незалежнасць, дзяржаўная суверэннасць нацый і народаў сталі адметнай вяхой гісторыі напрыканцы XX стагоддзя. Іншая справа, як распарадзіцца той суверэннасцю, як на яе аснове наладзіць эканоміку, урэгуляваць прававое жыццё. Вядома, у нас яны ладзяцца з рук вон кепска. I тут галоўная прычына ў кіраўніцтве, ва ўладзе. Стала відавочна, што са зменай сацыяльных адносін патрэбна і змена ўлады. Старая камуністычная ўлада не здольная пабудаваць новыя, рыначныя адносіны: па-першае, не ўмее, па-другое, не хоча — гэта ўжо зразумела кожнаму. Былыя спецыялісты-гаспадарнікі, выхаванцы партыйных акадэмій, ВПШ, розных заідэалагізаваных ВНУ, спрактыкаваныя арганізатары сацыялістычнага спаборніцтва, якое яны дзесяцігоддзямі шырылі і шырылі, аказаліся бездапаможнымі ў новых эканамічных абставінах. Але яны ўчэпіста трымаюцца за старое і лепей пусцяць на распыл усю эканоміку, чым "пярэйдуць у новую веру". Як тыя генералы ВПК, што праявілі незвычайную ў сваёй упартасці цвёрдасць — за восем гадоў размоў аб канверсіі, здаецца, так і не выпусцілі ніводнай каструлі. Толькі танкі і ракеты, ракеты і танкі, ад якіх цяпер немаведама як паз бавіцца. Гэтак жа і "чырвоныя феадалы", сельскагаспадарчыя "князькі" ўсіх гатункаў: яны ўжо не ўступяць калгаснай зямлі, бо для іх калгаснае — даўно стала сваім. А па-другое, яны эмпірычна спасціглі неабвержную для кожнага ладу ісціну: у каго зямля, у таго і ўлада.   А ўжо з уладай яны не расстануцца, нават каб для яе ўтрымання спатрэбілася заключыць "калектыўнае пагадненне" або аб'яднацца хоць з самім д'яблам.
0
Valadzimir / адказаць
20.01.2019 / 15:57
// хамса пісала 19.01.2019 / 22:14  і няўжо нікога, акром мяне, не збянтэжыў надпіс - 2019 беларускай дыпламатычнай службе (дызайнеры пастараліся)) // .................................................................................... Дзякуй, сваёй заўвагай Вы падштурхнулі больш уважліва прыглядзецца да свьяточнага афармленьня сцэны. Безумоўна, з надпісам "2019 гадоў..." страшэнна лахануліся ўжо "афіцыйныя" дюзайнёры, чым засьведчылі свой прафанскі ўзровень. І тут, як здаецца, цалкам падыходзіць ідэя каментару КРЕМЕНЬ наконт "апазіцыйнага" "лагатыпу" - бчб яйка ("Какие змагары, такие и логотипы"), а менавіта - якая ўлада, такія і лагатыпы. Але значна больш цікавай і сур'ёзнай адметнасьцю афармленьня сцэны, да чаго, мяркую, дюзайнёры не маюць дачыненьня (тут яны, пэўна, толькі выканалі заказ, безумоўна, узгоднены з дзяржідэолагамі), на маю думку, ёсьць... заднік сцэны, а канкрэтна - ягоная каляровая гама. Як бачна, там няма ні кропкі (пікселя) колераў цяперашняга дзяржсьяга РБ, а выключна жовто-блакітныя колеры дзяржсьцяга Украіны! Калі зыходзіць з таго, што на такім узроўні нічога “проста так” не робіцца, то тады, як здаецца, гэтыя колеры задніка сьвяточнай сцэны, магчыма, зьяўляюцца… мэсіджам-сігналам Маскве, і не толькі, аб… геапалітычным выбары кіруючага ў РБ рэжыма.
0
Valadzimir / адказаць
20.01.2019 / 22:16
Але калі прыняць да ўвагі, што Глава РБ ў гэты ж дзень (18.01.19) зранку паўтарыў свае дэманстратыўна-прарасейскія выказваньні, што "мы сами русские" і "белорус - это русский со знаком качества" https://www.belta.by/president/view/neuzheli-koe-komu-v-rossii-ukrainy-ne-hvataet-lukashenko-osudil-popytki-stolknut-belorusov-s-333224-2019/, пацьвердзіўшы гэтым прызнаньне сваёй поўнай залежнасьці ад Масквы, то ў дэманстратыўна жовто-блакітным сьвяточным задніке сцэны, як здаецца, можна ўбачыць альбо праяву "кагнітыўнага дысанансу" ад бясконцай "шматвектарнасьці", альбо... нейкую хітрую правакацыю ў нейкай складанай палітычнай шматхадоўке з уцягваньнем у яе Украіны. Магчыма, гэта невыпадковае супадзеньне, што крыху раней, 15.01.19, украінскі праварадыкальны "Правы сектар" на сваім сайце заявіў, што ў выпадку канфлікту Главы РБ з Крамлём гатовы аказаць РБ любую магчымую падтрымку. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера