Знайсці
18.01.2019 / 18:45РусŁacБел

У мінскім метро расказалі, колькі пасажыраў перавезлі за мінулы год

Амаль 283,36 мільёна пасажыраў у 2018 годзе скарысталіся паслугамі мінскага метрапалітэна, прычым самы вялікі пасажырапаток — каля 26,6 мільёна чалавек — назіраўся ў кастрычніку, паведамляе сайт метро.

Фота: мінскі метрапалітэн.

Маскоўская лінія аказалася крыху больш загружанай: яе цягнікі перавезлі каля 163,4 мільёна чалавек, Аўтазаводскай — амаль 120 мільёнаў.

Самымі загружанымі станцыямі з папярэдняга года застаюцца «Каменная Горка» і «Плошча Леніна». Станцыю «Плошча Якуба Коласа», якая займала трэці радок па колькасці пасажыраў у 2017 годзе, на гэты раз апярэдзіла станцыя «Уручча».

Традыцыйна найменш загружанымі аказаліся «Купалаўская» і «Першамайская».

Жэтоны для аплаты праезду выкарыстоўвалі каля 35% пасажыраў. Бескантактавымі банкаўскімі картамі на турнікетах скарысталіся больш за 5,7 мільёна разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930