Знайсці
17.01.2019 / 17:003РусŁacБел

Facebook выдаліў сотні акаўнтаў, што працавалі на Расію. Яны былі звязаныя са «Спутнікам»

Facebook паведаміў пра выдаленне 289 старонак і 75 акаўнтаў, якія лічыць часткай сеткі — яна брала пачатак з Расіі і вялася супрацоўнікамі інфармацыйнага агенцтва Sputnik. Аўтары скаардынавана падманвалі карыстальнікаў.

Сетка дзейнічала ў Балтыі, Цэнтральнай Азіі, у Закаўказзі, а таксама ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Беларусі. Уладальнікі акаўнтаў і старонак пераважна прадстаўляліся незалежнымі выданнямі або суполкамі на агульныя тэмы кшталту падарожжаў, надвор'я ці палітыкі ў розных краінах.

Уладальнікі расійскай «сеткі» таксама выдаткоўвалі грошы на рэкламу, заплаціўшы агулам каля 135 тысяч даляраў. Яны плацілі далярамі, еўра і рублямі. Самая першая рэклама датуецца кастрычнікам 2013 года, апошняя — студзенем 2019 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера