Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2019 / 15:16 13

«Скарыстаўся канстытуцыйным правам»: у Акадэміі МУС адбылася абарона дысертацыі па-беларуску

Адзін з беларускіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што ў Акадэміі МУС адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі, напісанай па-беларуску.

Павялічыць выяву

Ілюстрацыйны здымак. Фота БелТА

Як удакладніла «Наша Ніва», гаворка ідзе пра дысертацыю «Дзеянне крымінальна-прававых норм у часе: тэарэтыка-прававыя асновы і заканадаўчае забеспячэнне». Яе аўтарэферат выкладзены на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. 

Аўтар — супрацоўнік Акадэміі МУС Аляксей Сяргейчык. 

«Наша Ніва» звязалася з ім, каб даведацца пра матывацыю ягонага выбару. 

«Абарона сапраўды адбылася, пакуль што ВАК не зацвердзіў, чакаю. Калі ўсё добра, то зацвердзяць дзесьці да 1 сакавіка. Калі не адмовяць, вядома. Але падрабязныя каментары не магу даваць — гэта да кіраўніцтва. Чаму пісаў па-беларуску? Вырашыў скарыстацца канстытуцыйным правам, мне падабаецца беларуская мова», — патлумачыў Сяргейчык. 

АЯ

1
tagasviet / адказаць
18.01.2019 / 13:46
Лицеист, мая дыпломная мела амаль вынятковую для Беларусі тэматыку, і сплагіяціць яе было немагчыма, таму бараніў выключна з прычын самасвядомасці. Выснова: абарона па-беларуску -- не канечне ўтойванне плагіяту. Пагатоў, што перакласці ўсё на жывую беларускую мову і тым болей абараніць на ёй далёка не кожны зможа.
0
AlesGut / адказаць
18.01.2019 / 14:34
Лицеист, яно адразу і бачна па твайму каменту, што ты гэным механічным перакладам скарыстаўся.
0
Спартовец / адказаць
21.01.2019 / 14:07
Малайчына! Павага! А то, у грамадстве склалася меркаванне, што міліцыянты лютыя беларусафобы, а насамрэч і там шмат патрыётаў, упэўнены!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31