Знайсці
17.01.2019 / 08:416РусŁacБел

Як паўзком па лёдзе праз канал дабіраюцца людзі ў Давыд-Гарадок ФОТА

Жыхары вёскі Хорск на Століншчыне просяць пабудаваць для іх пешаходны мост праз канал. А ім адказваюць: «Няма грошай…», — піша «Медыя-Палессе».

Праблема гэтая не новая, яна з'явілася тры дзясяткі гадоў таму, калі паміж Давыд-Гарадком і Хорскам насыпалі дамбу і пракапалі абводны канал.

Горад такім чынам абаранілі ад магчымых магутных паводак, калі рака Гарынь выходзіць з берагоў і падтапляе жылыя дамы. А вось прыгарадную вёску і яе жыхароў у зімовы час, наадварот, выраклі на ізаляцыю. Увесну канал перагароджваюць плывучым мостам і да восені праблемы пешаходнай камунікацыі з Давыд-Гарадком няма. А вось на зіму, каб лёдам не пашкодзіла метал, мост прыбіраюць. І да вясны… «Хоць ты плач!» — кажуць мясцовыя.

Плавучий мост стоит у берега невостребованный

Ад Хорска да аўтавакзала ў Давыд-Гарадку па прамой не больш за паўтары кіламетры. Але дабірацца трэба ў абход. А гэта цэлых шэсць кіламетраў. Працы ў Хорску няма, большасць насельніцтва працуе ў Давыд-Гарадку, у тым ліку ў мясцовай бальніцы. Абходным шляхам да яе 12 кіламетраў. Туды і назад — 24.

Машыны ёсць далёка не ў кожнай сям'і. Пешшу хадзіць далёка, а на ровары ў зімовы час года забаронена перасоўвацца, работнікі ДАІ пратаколы складаюць, рублём караюць.

Арганізацыя «За свой горад» ініцыявала грамадскую кампанію за будаўніцтва моста. Пад калектыўным зваротам падпісалася больш за 500 мясцовых жыхароў. Яшчэ каля 100 чалавек падтрымалі патрабаванні ў электроннай петыцыі.

Пасля звароту ў Столінскі райвыканкам з Давыд-Гарадка ў Хорск пусцілі рэйсавы аўтобус. У буднія дні ён робіць тры рэйсы. Праблема вырашылася, але толькі часткова. А ў выходныя насельніцтва працягвае быць адрэзаным ад горада.

13 студзеня карэспандэнт МП назіраў наступную карціну: праз канал на карачках перабіраўся мужчына. Перахрысціўся… і папоўз. Мужчына рэальна падвяргаў сваё жыццё небяспецы. Пасля некалькіх марозных дзён на Століншчыне ўсталявалася цёплае надвор'е, лёд ля берага падтаяў і накрыўся пластом вады. А які ён, прыпарушаны снегам, далей, невядома… На карачках ціск на яго памяншаецца і шанцаў перабрацца на другі бераг, не праваліўшыся пад лёд, больш…

Знаёмімся. Мужчыну завуць Васіль Андрайчук.

 Василию Андрейчуку 67 лет

Васілю Андрайчуку 67 гадоў.

— Заўтра раніцай мне трэба ехаць у Брэст, — распавядае пажылы чалавек. — А як дабрацца да аўтавакзала? Вось ён, побач, а дабірацца трэба ў абход. Я ўжо не такі малады, каб шэсць кіламетраў у цёмны час сутак у адзіночку пратопаць. Вось, выйшаў вывучыць абстаноўку на канале. Вытрымае мяне заўтра лёд… або патану? На каленках прапоўз па лёдзе на другі бераг, даведаўся расклад аўтобусаў, цяпер на карачках дадому гэтым жа шляхам вяртаюся.

Поклонный крест у деревни Хорск

Паклонны крыж ля вёскі Хорск.

Калі капалі канал, успамінае Васіль Андрайчук, жыхарам Хорска абяцалі пабудаваць падвесны мост. Але слова не стрымалі. Спачатку вайскоўцы паставілі пантонную пераправу, людзі самі яе зводзілі-разводзілі ў залежнасці ад надвор'я. А потым пантоны замянілі плывучым мостам. І праблема абвастрылася. Дзяржава пагоршыла людзям умовы жыцця, а выпраўляць сваю віну не жадае.

Жители деревни Хорск возмущены отсутствием зимней переправы через канал

Жыхары вёскі Хорск абураныя адсутнасцю зімовай пераправы праз канал.

Васіль Андрайчук быў у той дзень не адзіным, хто перасёк канал па падталым лёдзе. У гутарцы з журналістам жыхары Хорска распавялі пра тое, як яны ўсю зіму пакутуюць з-за адсутнасці пераправы. Куды б ні звярталіся, ім адказваюць, што няма сродкаў… Выходзіць, жыццё чалавечае нічога не вартае.

Домой придется идти с мокрыми ногами…

Дадому прыйдзецца ісці з мокрымі нагамі…

Медыя-Палессе

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930