Знайсці
16.01.2019 / 20:11РусŁacБел

Медыянны заробак у Віцебскай вобласці не дацягнуў да 400 рублёў

Самая высокая медыянная зарплата сярод рэгіёнаў у Мінска — 977 рублёў. Гэта вынікае з даных, якія апублікаваў Белстат.

Двойчы ў год Белстат праводзіць абследаванне і публікуе інфармацыю пра медыяльны заробак (яго атрымлівае работнік, які знаходзіцца ў сярэдзіне заробнага спіса). Зыходзячы з гэтых абследаванняў, можна адсочваць, у тым ліку па галінах эканомікі, які працэнт працуючых атрымлівае сярэднюю зарплату, які вышэй, а які ніжэй.

Мінск, які ў рэйтынгу ўзроўню сярэдняга заробка звычайна ў лідарах, па медыяльным заробку ў лістападзе 2018 года таксама ўзначаліў спіс — 977 рублёў.

У Мінскай вобласці — 749,7 рубля.

Паводле інфармацыі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, у гэтым рэгіёне медыянны заробак за лістапад мінулага года склаў 693 рублі.

У Гомельскай вобласці медыянны заробак за гэты ж месяц склаў 686,6 рубля.

Следам ідуць Магілёўская і Гродзенская вобласці, дзе паказчык медыяльнага заробка быў на ўзроўні 683,2 і 676,1 рубля адпаведна.

А вось у Віцебскім рэгіёне, паводле галоўнага статыстычнага упраўлення, медыянны заробак работнікаў склаў толькі 387,9 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930