Знайсці
16.01.2019 / 16:565РусŁacБел

Новы пасол у Францыі Ігар Фісенка: Да гэтай пасады я рыхтаваўся ўсё жыццё

Учора, 15 студзеня, стала вядома аб сканчэнні паўнамоцтваў Паўла Латушкі ў якасці пасла ў Францыі, і прызначэнні новага — паслом стаў Ігар Фісенка. 

«Не скажу, што там вельмі высокі ўзровень нашага супрацоўніцтва, але ўсё-такі Латушка быў там прыкметны. Можна так сказаць. І ёсць нават канкрэтныя кірункі ў эканоміцы. Нас цікавіць перш за ўсё эканоміка», — адзначыў Лукашэнка, прызначаючы Фісенку. 

Ігар Фісенка, фота: belta.by

Новы пасол даў «Нашай Ніве» экспрэс-каментар у сувязі са сваім прызначэннем. 

Ці стала для яго нечаканасцю новая пасада?

«Канечне, гэты працэс паступовы, а не раптоўны. Зрэшты, французская мова — мая першая замежная мова. Таму можна сказаць, што да гэтай пасады я рыхтаваўся ўсё жыццё, — сказаў Фісенка. — Былі, канечне, розныя магчымасці і прапановы, але выбар быў зроблены такі». 

Ці стаяць перад новым паслом нейкія незвычайныя задачы на фоне пацяплення адносін між Беларуссю і Захадам? 

«Надзвычайных нейкіх задач не ставіцца. Перадусім увага эканамічным пытанням, так было заўсёды, так будзе і цяпер. Нічога надзвычайнага няма. А датычна таго, ці ёсць тое пацяпленне… Тут не трэба быць вялікім палітолагам: нават звычайны грамадзянін можа ўбачыць, што ёсць развіццё ў адносінах, што ёсць больш кантактаў паміж палітычнымі коламі, у эканамічнай сферы робіцца больш праектаў. Калі вы хочаце называць гэта пацяпленнем, то гэта пацяпленне.

Натуральны прагрэс у адносінах, які павінен быць заўсёды паміж суседнімі краінамі, суседнімі згуртаваннямі краін», — падсумаваў Фісенка.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра пяцярых чыноўнікаў, якіх сёння прызначыў Лукашэнка

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930