Знайсці
16.01.2019 / 17:0225РусŁacБел

Намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры пахваліўся смерцю праклятых ім людзей

Мітрапаліт Павел (Лебедзь). Фота spzh.news.

Намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры, епіскап Украінскай Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) мітрапаліт Павел (Лебедзь) распавёў, што пасля яго праклёну памерлі некалькі чалавек, якія працавалі ў музейных майстэрнях на тэрыторыі манастыра. З гэтым прызнаннем ён выступіў у ходзе гутаркі, апублікаванай на YouTube-канале «Лаўра. Шлях да неба» (з 24:30).

Мітрапаліт узгадаў пра дыскусіі адносна высялення з гэтых майстэрняў. «Я сказаў, што [яны] памруць, калі не сыдуць. І ў адзін дзень тры чалавекі памерлі. Пасля гэтага яны напісалі адкрыты ліст-скаргу на мяне Блажэннейшаму мітрапаліту Уладзіміру», — паведаміў ён.

У ходзе гутаркі са зверхнікам УПЦ МП мітрапаліт Павел ўбачыў, што ў таго «з вачэй ідуць іскры». «Ён спытаў мяне: «Вы што сабе дазваляеце? Вы праклялі музейшчыкаў, і ў іх памерла тры чалавекі». Я кажу: «Да вечара памраце ўсе. У імя Айца, і Сына, і Святога Духу». Ну, праўда, яшчэ адзін чалавек памёр. Яны хуценька змыліся», — успомніў ён дэталі размовы.

Канкрэтную дату, калі гутарка мела месца, намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры не назваў, аднак вясной 2007 года «Комсомольская правда в Украине» апублікавала матэрыял пра канфлікт паміж святарамі і супрацоўнікамі дзеючага на тэрыторыі лаўры Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка — самага вялікага музейнага комплексу Украіны. Святары нібыта запатрабавалі ад супрацоўнікаў вызваліць некалькі будынкаў комплексу і перадаць іх царкве.

«Сам момант праклёна добра памятаю. Святар «адарыў» мяне хросным знакам са словамі: «Як я вас усіх ненавіджу! Буду маліцца, каб да Вялікадня вы не дажылі!», — казаў выданню навуковы супрацоўнік Кіева-Пячэрскага запаведніка. — Вы б бачылі яго вочы: колькі ў іх было нянавісці і злосці! Адна справа, калі праклёны прамаўляе звычайны, свецкі чалавек. Але ж гэта чалавек высокага духоўнага сану. І казаць такое на святой зямлі! У Вялікі пост!».

nn.by; фота spzh.news

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930