Знайсці
16.01.2019 / 13:3720РусŁacБел

Дзень Волі — 2019 хочуць правесці на стадыёне «Дынама»

Аргкамітэт па святкаванні 101-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падаў заяўку на правядзенне Дня Волі — 2019, паведаміў у сваім тэлеграме 1863x.

Арганізатары прапануюць шэсце ад вул. Кастрычніцкай да стадыёна «Дынама» з мітынгам і канцэртам.

Нагадаем, што роўна 30 гадоў таму, 19 лютага 1989 года, БНФ правёў на «Дынама» мітынг пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй», мітынг сабраў каля 40 000 чалавек.

Падачу заяўкі «Нашай Ніве» пракаментаваў лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. 

«Заяўка пададзена ад юрыдычных асоб: БНФ і культурніцка-асветніцкай установы «Амарока», — сказаў ён. — Дата мерапрыемства — нядзеля, 24 сакавіка». 

Мы заўважылі, што такі сцэнар падаецца даволі амбітным. Як Кастусёў ацэньвае шансы на поспех? 

«Такія развагі недарэчныя. Летась таксама не было пэўнасці, ці атрымаецца ў нас правесці канцэрт ля Опернага. І цяпер, як і тады, ёсць жаданне, спадзеў, але і рызыка. Ёсць папярэднія дамоўленасці з «Дынама» аб канцэрце, але для іх канчатковасці патрэбны дазвол. Мы чакаем яго цягам месяца і заклікаем усе партыі, палітычныя і культурніцкія арганізацыі падтрымаць нашую ініцыятыву і зрабіць усё, каб годна адсвяткаваць угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі», — падсумаваў Кастусёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930