Знайсці
16.01.2019 / 12:085РусŁacБел

У Амсціславе памерла шасцікласніца

Адбылася бяда 14 студзеня.

Дакладныя абставіны пакуль невядомыя. Па чутках, выкладчыца аднаго з прадметаў паставіла дзяўчынцы кепскую адзнаку. Вучаніца вельмі перажывала, плакала ўвесь дзень. Мела праблемы з сэрцам, і ці то прыняла не тыя лекі, ці то сэрца проста не вытрывала.

Па другой версіі, тое быў суіцыд. Прычынай яго таксама называюць канфлікт з настаўнікам.

Ала Фаміна, дырэктарка школы №2, дзе вучылася дзяўчынка, катэгарычна абвяргае версію канфлікту з настаўнікам:

«Канфлікту не было — я заяўляю вам афіцыйна. Гэта здагадкі мамы дзяўчынкі. У тым, што здарылася, разбяруцца кампетэнтныя органы».

Следчы камітэт пакуль не пракаментаваў здарэнне.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930