Знайсці
16.01.2019 / 12:0423РусŁacБел

Тора, кабала і таемныя веды. У Віцебску адкрылі «ўніверсітэт» іўдаізму для мужчын

У Віцебску адкрыўся першы колель для дарослых іўдзеяў, дзе будуць бясплатна вучыць Тору, а таксама кабале і таемнаму сэнсу жыцця. Ініцыятарам праекта выступіла віцебская іўдзейская рэлігійная абшчына «Дом Ізраіля», якую ўзначальвае вядомы бізнэсмен і старшыня рады дырэктараў «Аптэка груп» Леанід Томчын. Раней пры яго ўдзеле была пабудавана першая за 100 гадоў сінагога ў паўночнай сталіцы Беларусі.

Колель афіцыйна не мае статусу навучальнай установы, але яго часта называюць «аспірантурай іўдаізму». У Віцебску будуць паглыблена вывучаць звод запаведзяў і канонаў у іўдаізме. Акрамя таго, слухачы змогуць зразумець і асэнсаваць іўдзейскі светапогляд і стаўленне да жыцця габрэйскага народа.

Прайсці навучанне можна будзе бясплатна. Заняткі будуць праходзіць тры разы на тыдзень па некалькі гадзінаў кожны. У віцебскі колель змогуць з'язджацца іўдзеі з усёй краіны.

Колелі пры іўдзейскіх супольнасцях з'явіліся каля паўтары стагоддзі таму. Яны мелі на мэце навучанне выключна жанатых габрэйскіх мужчын, якія такім чынам маглі сумяшчаць працу, сямейнае жыццё і духоўнае развіццё. З тых часоў колелі змяніліся нязначна. У прыватнасці ў Віцебску дазволена навучацца як жанатым, так і халастым мужчынам.

У будучыні плануецца таксама адкрыць жаночы колель.

У першую мужчынскую групу ўжо залічаны 12 студэнтаў. Сярод іх — інжынер, праграміст, лекар, медбрат, таксіст, школьны настаўнік і біёлаг. Узрост студэнтаў — ад 30 да 40 гадоў, геаграфія — Віцебск і раённыя цэнтры.

Заняткі будуць праходзіць у новай віцебскай сінагозе «Шацёр Давіда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930