Знайсці
16.01.2019 / 12:042РусŁacБел

У Тэатры імя Янкі Купалы паставілі спектакль з крытыкай смяротнага пакарання

Складаную п'есу наважыўся паставіць малады рэжысёр Віталь Краўчанка.

У 2015 годзе Марцін Макдона (так правільна па-англійску гучыць прозвішча знакамітага брытанска-ірландскага драматурга) напісаў п'есу пра 60-я — час нашмат больш крывавы і жорсткі, чым наш. Паказы ў знакамітым лонданскім тэатры «Роял Корт» і Оф-Брадвеі ў Амерыцы прайшлі з фенаменальным поспехам. П'еса «Вешальнікі» сабрала вялікі спіс прызоў. 

«Падставай для напісання стала рэальная рэзанансная ў Вялікабрытаніі судовая справа, якая атрымала назву «А6», — расказвае рэжысёр. — Сутнасць яе была ў вельмі спрэчным вынясенні смяротнага прысуду чалавеку за забойства. Джэймса Хэнраці павесілі, нягледзячы на тое, што падчас судовага разбіральніцтва быў дапушчаны шэраг памылак, а віна яго выклікала ў грамадскасці сумнеў. Сумнеў змяніўся гневам: англічане выйшлі на вуліцы з пратэстамі. У выніку спачатку быў уведзены мараторый на смяротнае пакаранне, а пасля і поўная яго адмена на ўсёй тэрыторыі Вялікабрытаніі. Падзея была настолькі важнай для брытанскага грамадства, што нават Джон Ленан з Ёка Она знялі дакументальны фільм і напісалі пра справу «А6» песню. Акурат з гэтага павешання Хэнраці, які ў п’есе атрымаў імя Хэнэсі, Макдона і пачынае сваю чорную камедыю. Таксама ў спектаклі гэтая падзея, што адбылася ў 1963 годзе, з’яўляецца пралогам. А затым дзеянне пераносіцца ў 1965 год, у той самы дзень, калі было скасаванае смяротнае пакаранне», — кажа Краўчанка.

Пастаноўка Тэатра імя Янкі Купалы гледачамі была ўспрынятая неадназначна.

Больш пра спектакль — у рэцэнзіі Аляксея Стрэльнікава: «Вешальнікі» Марціна Макдона: складаная рэч, захапляльная сцэнаграфія

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера