Знайсці
16.01.2019 / 09:24РусŁacБел

Супернік беларускіх футбалістаў мастурбаваў проста на вуліцы

Форвард англійскага «Оксфарда» і зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе Гэвін Уайт апынуўся ў цэнтры скандалу. 22-гадовага гульца выклікалі ў паліцыю пасля з'яўлення відэа, на якім футбаліст п'яным мастурбаваў на вуліцы разам з сябрам, піша Delfi са спасылкай на Daily Mail.

Кіраўніцтва «Оксфарда» і нацыянальнай зборнай выступілі з крытыкай паводзінаў Уайта, назваўшы яго недапушчальным. Паліцыя праводзіць следчыя мерапрыемствы па гэтай справе, паведамляюць брытанскія таблоіды.

У цяперашнім сезоне форвард забіў 4 галы ў 22 матчах за клуб, а ў верасні дэбютаваў у складзе зборнай Паўночнай Ірландыі.

Нагадаем, што зборная Паўночнай Ірландыі, як і Германіі, Нідэрландаў і Эстоніі, з'яўляюцца супернікамі зборнай Беларусі ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы.

З паўночнаірландцамі беларусы згуляюць у гасцях 24 сакавіка, а 11 чэрвеня ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930