Знайсці
16.01.2019 / 08:2210РусŁacБел

«Катастрафічная параза ўрада»: брытанскі парламент адхіліў дамову аб выхадзе з ЕС

Брытанская палата абшчын у аўторак дала старт вялікім узрушэнням, пераважнай большасцю галасоў адхіліўшы ўзгоднены урадам Брытаніі і Еўрасаюзам праект дамовы аб выхадзе з ЕС. Лідар апазіцыі Джэрэмі Корбін тут жа ініцыяваў вотум недаверу ўраду, піша BBC.

Гэта можа прывесці да адстаўкі ўрада, датэрміновых выбараў, адтэрміноўкі «брэкзіту» і нават паўторнага рэферэндуму аб членстве Брытаніі ў Еўрасаюзе.

Супраць дамовы прагаласавалі 432 дэпутаты, за яе — 202 дэпутаты, і паразы ўрада з такім разрывам — 230 галасоў — не было яшчэ ніколі ў гісторыі брытанскага парламента.

«Гэта катастрафічнае паражэнне ўрада», — сказаў лідар апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін і абвясціў, што афіцыйна ўносіць прапанову аб вотуме недаверу ўраду.

Тэрэза Мэй, у сваю чаргу, абвясціла, што калі апазіцыя ініцыюе вотум недаверу ўраду, то яе кабінет гатовы арганізаваць абмеркаванне і галасаванне заўтра ж.

bbc.com.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930