Знайсці
15.01.2019 / 10:119РусŁacБел

Мама: Ну што гэта такое, што ў школьных дапаможніках па беларускай мове ўсе тэксты пра калгасы і рэаліі 60-х?

«Усім дзецям у класе пляменніка загадалі набыць зборнікі дыктовак па беларускай мове, — піша ў сваім фэйсбуку Ірына Чарняўка, маладая мама з Горадні. — Каб пісалі дома, рыхтаваліся да кантрольных, праверак, зрэзаў.

Купілі.

Змест ці не з траціны тэкстаў: калгас, калгаснікі, працы ў калгасе.

Школьнае жыццё: дзеці або прыбіраюць клас, альбо працуюць на прышкольных палетках. У вольны час дзеці бегаюць у лес, гадуюць конікаў і авечак, дапамагаюць маме-даярцы і тату- трактарысту, паляць печ.

Цывілізацыя сюды прыйшла нядаўна: правялі электрычнасць і тэлефон. І Гагарын вось ў космас паляцеў. А Светлагорск і Салігорск тут «маладыя гарады».

То бок зборнік родам з 60-х. І так з таго часу, амаль без зменаў, праходзяць праз пакаленні. У мае школьныя гады гэта ўжо быў вінтаж, а для сённяшніх 7—10-годкаў наагул архаіка. Тое што трэба, каб палюбіць мову? Вядома, не.

Інджой, спадарства. А хто дагартае да канца, таму бонус — тэкст, які па сённяшніх часах цягне на экстрэмізм», — жартуе Ірына Чарняўка.

Ірына Чарняўка, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930