Знайсці
15.01.2019 / 02:4039РусŁacБел

НТВ: Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў Беларусі будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія?

Расійскі тэлеканал НТВ адрэагаваў на заклік партыі БНФ абмежаваць расійскія тэлеканалы ў Беларусі. У вячэрнім эфіры праграмы «Сегодня» выйшаў сюжэт, у якім сцвярджалася, што беларусаў, як раней і ўкраінцаў, нібыта штучна спрабуюць прымусіць ненавідзець Расію.

Рэпартаж быў зроблены ў найгоршых прапагандысцкіх традыцыях крамлёўскіх СМІ, дзе ўсё змешваецца ў кучу: бандэраўскі Львоў, вераломны Захад, томас, майдан, галеча…

Затым ідзе пераключэнне на Беларусь. У сюжэце паказваюць канфлікт у мінскім метро, калі адзін з пасажыраў выгнаў з вагона «казака» са словамі «Чамадан! Вакзал! Расея!»

Чытайце таксама:

У Мінску хлопец выгнаў «казака» з вагона метро, канфлікт трапіў на ВІДЭА

«Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў сталіцы Беларусі, у Мінску, будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія»,

— пачаў распавядаць дыктар.

Затым зноў у сюжэце пераключыліся на Украіну, сцвярджалі, што Украіна нібыта пакутуе ад полчышчаў нацыяналістаў, а разрыў з Масквой нібыта вядзе да катастрофы.

Далей карэспандэнт пытаецца:

«Што рабіць беларускім уладам, якія працягваюць адбіваць атакі нацыяналістаў у інтэрнэце?»

У якасці «эксперта», які пацвердзіў існаванне нападаў нацыяналістаў у інтэрнэце, выступіў публіцыст Аляксей Дзерман.

Далей дыктар зрабіў заяву, што да пачатку ХХ стагоддзя на карце свету не існавала Беларусі і Украіны. І што створаны гэтыя краіны былі нібыта толькі высілкамі бальшавікоў.

«Савецкая ўлада змяніла расклад, намаляваўшы новыя межы, зрабіўшы дзве створаныя рэспублікі прывілеяванай часткай Саюза»,

— распавёў карэспандэнт НТВ.

Ён паўтарыў канспіралагічныя версіі, што нібыта Захад спецыяльна праз нацыяналізм не дае адбыцца саюзу Расіі, Украіны і Беларусі, таму што Захад нібыта бачыць у такім саюзе моцнага канкурэнта.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера