Знайсці
14.01.2019 / 09:3417РусŁacБел

Як беларусы Нью-Ёрка калядную ялінку святкавалі Незвычайныя ФОТЫ

13 студзеня прайшла Калядная Ялінка ў беларускім праваслаўным катэдральным саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Мерапрыемства было падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і парафіянамі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага. Імпрэза сабрала беларусаў з розных ваколіцаў Нью-Ёрку, і што асабліва прыемна, многія прыехалі з дзецьмі.

Зянон Пазьняк

Усіх гасьцей чакала цікавая і насычаная праграма са сьвяточнай вячэрай, батлейкай, калядаваньнем і Сьвяты Мікалай з падарункамі.Імпрэза пачалася з батлейкі «Калядная Зорка», якую падрыхтавалі актывісты БАЗА сумесна з парафіянамі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага.

Дзякуем усім, хто спрычыніўся да стварэньня гэтай пастаноўкі: Тацьцяне Красоўскай, Расьціславу Гарошка, Алене Пракоп і Іньне Голік, Натальлі Федарэнка, Юры Зэкаву і Алегу Аплевічу. Асаблівая падзяка таленавітай мастачцы Натальлі Сарагавец, якая зрабіла лялек для нашай батлейкі, і нашым акторам: Алене Пракоп, Іньне Голік, Сяргею і Уладзімеру Кудзелічам, Сяргею Журу, Вадзіму Уладзіміровічу, Алегу Харкаўцу! Асноўную частку імпрэзы вёў галоўны калядоўшчык Беларусі, а зараз і Амэрыкі, лідар гурта «Vuraj», арганізатар «Сьпеўных сходаў», этнограф Сяржук Доўгушаў. Разам са спадаром Сержуком усе госьці перанесьліся ў атмасфэру сапраўднага Каляднага Вечара: сустракалі калядоўшчыкаў, частавалі іх, сьпявалі, вадзілі карагоды і гулялі ў калядныя гульні.

Калядныя сьпевы таксама былі падрыхтаваныя царкоўным хорам сабору Сьв. Кірылы Тураўскага пад кіраўніцтвам Аллы Орса-Рамано. А пры канцы вечара да гасьцей завітаў Сьвяты Мікалай, які з радасьцю слухаў маленькіх талентаў і шчодра адорваў іх за шчырыя выступы.

Таксама хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзеньні Каляднай Ялінкі! Людзей, які зрабілі свой унёсак было сапраўды шмат! Дзякуем Ганьне Шыдловай, Тацьцяне Бурак, Ганьне Сарачынскай, Сьвятлане Казачок, Ганьне Сурмач, Сяргею Саравец, Уладзімеру Караткевічу, Вальжыне Лойка і інш.

Асобна дзякуем старшыні Нью-Ёркскага аддзела — Сяргею Кудзелічу! За добрым кіраўніком ідзе добрая каманда!

Натальля Федарэнка, фота Тацьцяна Кудзеліч, Сьвятлана Казачок

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930