Знайсці
12.01.2019 / 10:11РусŁacБел

Правілы бяспекі зімой. МНС рэкамендуе

Правілы бяспечных паводзін пры галалёдзе:

— не стойце і не хадзіце пад навіслымі над галавой ледзяшамі;

— абыходзьце вадасцёкі фасадаў дамоў;

— па магчымасці не падыходзьце блізка да сцен будынкаў;

— не заходзіце ў зоны агароджы участкаў тратуараў;

— карыстайцеся абуткам з рэльефнай падэшвай;

— абыходзьце замерзлыя лужыны, схілы, лесвіцы;

— перасоўвайцеся, наступаючы на ​​ўсю падэшву;

— асцярожна пераходзіце дарогу.

 

Калі Вы паслізнуліся:

— прысядзьце, каб знізіць вышыню падзення і змякчыць удар аб зямлю;

— не спяшайцеся падняцца, пераканайцеся, што няма траўмаў;

— папрасіце прахожых дапамагчы Вам;

— калі з'явіўся рэзкі боль, ня рухайцеся;

— выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне «103».

 

Калі пры руху Вы пачулі наверсе падазроны шум:

— не спыняйцеся;

— не падымайце галаву, каб паглядзець што здарылася;

— хутка прыцісніцеся да сцяны, брыль даху паслужыць хованкай.

 

Першая дапамога пры абмаражэнні і пераахаладжэнні:

— неадкладна перамесціцеся у цёплае памяшканне;

— зніміце абутак і вопратку;

— ухутайце пацярпелага пледам альбо коўдрай, напаіце гарачай гарбатай, кампотам;

— пры абмаражэнні накладзіце цеплаізаляцыйныя павязкі з марлі і ваты, ня пераціскаючы замарожаную паверхню;

— выклічце хуткую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930