Знайсці
11.01.2019 / 22:4029РусŁacБел

«Падавіцеся сваім томасам»: Вядучыя расійскага тэлебачання ў чарговы раз уз'юшыліся ў жывым эфіры ВІДЭА

У вядучых расійскай тэлепраграмы «60 хвілін» Яўгена Папова і Вольгі Скабеевай здарылася істэрыка праз томас аб аўтакефаліі, які атрымала Украіна.

Спрэчка пачалася з рэплікі расійскага палітолага Міхаіла Маркелава. Ён заявіў, што Украіна як дзяржава нібыта практычна спыніла сваё існаванне. Украінскі грамадскі дзеяч Гардзей Бялоў адказаў: «Такую злосць расіян можна лёгка растлумачыць атрыманнем Украінай томаса аб аўтакефаліі». Тады ў размову ўмяшаліся Папоў і Скабеева.

«Дык нам усё роўна, які вы томас атрымалі!» — усклікнуў Папоў. «Падавіцеся сваім томасам! Пачытайце, што менавіта гэты томас вам дае — наогул нічога, забіраючы ў вас патрыярхат!» — дадала Скабеева.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера