Знайсці
11.01.2019 / 21:24РусŁacБел

У Мінэнерга патлумачылі, хто можа скарыстацца нізкім тарыфам на электрычнасць для ацяплення

Міністэрства энергетыкі растлумачыла, хто мае права скарыстацца новым нізкім тарыфам на электрычнасць для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, які дзейнічае з 1 студзеня.

Аказалася, што да названай тарыфнай групы адносяцца як жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных і блакіраваных дамах, так і аднакватэрныя жылыя дамы, аднак толькі пры ўмове:

— калі яны не падлучаныя да цэнтральнага цеплазабеспячэння і сістэмы цэнтралізаванага газазабеспячэння;

— калі яны абсталяваны «стацыянарна ўсталяванымі прыёмнікамі электрычнай энергіі» з асобным лічыльнікам.

Новы тарыф прымяняецца ў выпадку, калі сумарная магутнасць электранагравальнага абсталявання спажыўца складае больш за 5 кВт.

З заявай пра жаданне перайсці на новы тарыф трэба звяртацца ў тэрытарыяльную энергазабяспечвальную арганізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930