Знайсці
11.01.2019 / 21:087РусŁacБел

Што наконт вуліцы 25 Сакавіка? Абласныя ўлады далі розныя адказы ЦЫТАТЫ

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) напісала звароты ў гарадскія саветы дэпутатаў з прапановай назваць новыя вуліцы ў абласных цэнтрах і Мінску ў гонар даты абвяшчэння БНР — 25 Сакавіка.

Мясцовыя ўлады адказалі на звароты па-рознаму.

У Мінскім гарвыканкаме адказалі, што такімі пытаннямі займаецца камісія па найменні і перайменаванні

«Прапанова аб прысваенні наймення 25 Сакавіка вуліцы ў сталіцы накіравана ў дадзеную камісію і ва ўстаноўленым парадку будзе ўлічана камісіяй пры найменнях новых састаўных частак горада Мінска», — напісана ў адказе.

У Магілёўскім гарадскім савеце адзначылі, што іх камісія дае назвы вуліцам горада з улікам рэзервовага спісу. А ў гэтым спісе ўжо ажно 98 назваў:

«Прэзідыум Савета лічыць немэтазгодным наданне назвы новай вуліцы горада Магілёва імя 25 Сакавіка».

З Віцебску адказ прышоў кароткі:

«Ваша прапанова аб наданні назвы адной з новых вуліц у горадзе Віцебску імя 25 Сакавіка прызнана немэтазгоднай».

У адказе Брэсцкага гарадскога савета актывістам падзякавалі за актыўную грамадскую пазіцыю і нават прызналі, што «дзень абвяшчэння БНР — знакавая падзея ў гісторыі нашай краіны, якая стала першым вопытам афармлення беларускай дзяржаўнасці». Але неабходнасці ў назве новых вуліц у Брэсце пакуль што няма.

З Гомельскага гарадскога савета прыйшоў адказ, што пытанне будзе разглядацца на пасяджэнні тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930