Знайсці
11.01.2019 / 18:572РусŁacБел

Дваіх беларусаў аштрафавалі за хабар у памеры $45 тысяч для смаленскіх мытнікаў

Суд прысудзіў дваіх грамадзян Беларусі да штрафаў за тое, што яны пакінулі ў 90 кабінках раздзявальні супрацоўнікаў Смаленскай мытні хабары на суму 3 мільёны расійскіх рублёў (каля $45 тысяч). Пра гэта паведамляецца на сайце Следчага ўпраўлення СК па Смаленскай вобласці.

Адзначаецца, што гендырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю і яго знаёмага прысудзілі да штрафу ў памеры 2 мільёны расійскіх рублёў (каля $30 тысяч) і 1 мільён расійскіх рублёў адпаведна (каля $15 тысяч). Першапачаткова суд прызначыў вінаватым больш буйны штраф, аднак з улікам знаходжання падсудных пад вартай на працягу двух гадоў пакаранне змякчылі.

Паводле следства, у лістападзе 2016 года беларусы пакінулі ў 90 персанальных кабінках мытнікаў грошы, каб паскорыць працэдуру мытнага афармлення грузаў. Іх затрымалі на месцы злачынства, калі адзін з абвінавачаных заканчваў раскладваць грошы ў кабінкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера