Знайсці
11.01.2019 / 15:56РусŁacБел

Найстарэйшы футбаліст свету зноў працягнуў кантракт. Яму 51 год

Японец праводзіць ужо 33-ы сезон у кар'еры.

thesefootballtimes.com

Форвард «Іакагамы» Кадзуёсі Міура працягнуў кантракт з футбольным клубам яшчэ на год. Пра гэта паведамляе The Sun.

51-гадовы форвард працягне выступаць у другім па сіле дывізіёне чэмпіянату Японіі. Міура — самы ўзроставы гулец у прафесійным футболе. 

«Я буду гуляць ад усяго сэрца і спадзяюся, што змагу працягнуць расці як прафесіянал», - заявіў Міура. У канцы лютага яму споўніцца 52 гады.

У сакавіку 2017 года Міура перасягнуў брытанца Стэнлі Мэцьюза, які выйшаў на поле ў афіцыйным матчы ва ўзросце 50 гадоў і пяці дзён. Японец згуляў за «Іакагаму» ва ўзросце 50 гадоў і сямі дзён. Рэкорд Мэцьюза пратрымаўся больш за паўстагоддзя.

Міура абараняе колеры «Іакагамы» з 2005 года. Ён прыняў удзел у 261 матчы клуба і забіў 26 мячоў. Японец пачаў кар'еру ў 1986-м. Першай камандай Міуры быў бразільскі «Сантас». Ён таксама вядомы па выступах за бразільскі «Палмейрас», італьянскі «Джэноа» і аўстралійскі «Сіднэй». У складзе нацыянальнай каманды з 1990 па 2000 год ён правёў 89 матчаў і забіў 55 мячоў. Таксама ў актыве футбаліста шэсць гульняў за зборную краіны па футзале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930