Знайсці
11.01.2019 / 16:087РусŁacБел

Коля Лукашэнка падарыў жыхарам дома-інтэрната козаў: Дусю і Веру ФОТА

Вучні 5-11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка, традыцыйна павіншавалі жыхароў Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў з навагоднімі і каляднымі святамі.

Дзеці сёння прывезлі жыхарам дома-інтэрната свае цёплыя віншаванні і смачныя падарункі: мёд з падворка кіраўніка дзяржавы, 1,5 т бульбы з прэзідэнцкага агарода, а таксама джэмы, морсы і варэнне з гаспадаркі «Александрыйская». 

Таксама прывезлі дзвюх козаў: Дусю і Веру зааненскай пароды — адной з самых вядомых і паважаных парод малочнага напрамку. Жывёлы пераехалі сюды таксама з гаспадаркі кіраўніка краіны.

Таксама прайшоў канцэрт «Калядныя фантазіі»: вершы і проза, музычныя і танцавальныя кампазіцыі. Яго удзельнікам таксама стаў Мікалай Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930