Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2019 / 13:52 10

Масква адрэагавала на заявы Лукашэнкі

Расія не ставіць пад сумнеў курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Пра гэта ў пятніцу, 11 студзеня, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава, яе словы прыводзіць interfax.by.

«Беларусь — наш надзейны саюзнік, партнёр. Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумневу, гэта замацавана, у прыватнасці ў канцэпцыі знешняй палітыкі нашай краіны. Мы лічым, што ў рамках Саюзнай дзяржавы яшчэ шмат можна зрабіць, каб павысіць эфектыўнасць дадзенага інтэграцыйнага фармату», — заявіла яна журналістам на брыфінгу ў пятніцу, нагадаўшы, што з гэтай мэтай створана адпаведная расійска-беларуская рабочая група.

Такім чынам Захарава пракаментавала выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расія можа пазбавіцца адзінага саюзніка на заходнім кірунку, калі бакі не змогуць дасягнуць пагаднення аб кампенсацыях у сувязі з падатковым манеўрам у нафтавай сферы.

Лукашэнка прапануе пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі

9
Дзмитро Александрыйски / адказаць
11.01.2019 / 17:46
Россия это смерть, нищета и война. Мне стыдно что наша синеокая является союзником РФ
18
Друг / адказаць
11.01.2019 / 18:44
metsavend,
Беларусь - нормальная европейская страна
https://nn.by/?c=ar&i=223476&lang=ru


 Неужели, в Европе сейчас такие же политические порядки, как в Беларуси?
Или экономический уровень как в Европе?
1
Алесь Белы / адказаць
12.01.2019 / 12:27
Парытэт пакупніцкай здольнасці - на рынку ў аплату не прымаюць. Гэта велічыня чыста віртуальная.паводле афіцыйных звестак наш ВВП вымераны ў далярах - 54.44 млрд., а не 80.а бюджэт - толькі 22.5 млрд. так што страта $ 400 млн - гэта каля 2%. канешне не смяротна, але будзе штогод болей.
і ніякія закіды і пагрозы ў бок Расіі гэтыя грошы не вернуць. Проста яна не абавязаная нас карміць. І гэта нават нельга лічыць варожым крокам. РБ сёлета спаўняецца 28 гадоў, даўно трэба было навучыцца - і зарабляць самастойна, і траціць паводле даходаў. А не цягнуць грошы са старэнькай маткі.але нешта мне не верыцца, што нарвежская нафта з дастаўкай да Наваполацка (+ фрахт да Вентспілса, перавалка ў порце + пракачка да НПЗ) будзе каштаваць танней за расійскую. Чыста як практыкаванне гэта можна выканаць, калі ёсць вольныя магутнасці па перапрацоўцы. можа нават будзе намінальны плюс - хаця нарвежцам хутчэй за ўсё і плаціць трэба без адтэрміноўкі. Як тэст сістэмы на выпадак суцэльнага пагаршэння стасункаў з РФ. і як аргумент для атрымання мінімальна магчымай цаны. Але не больш за тое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31