Знайсці
11.01.2019 / 13:061РусŁacБел

Хакер з «Шалтая-Балтая» расказаў, што ён ведае пра «крышаванне» іх ФСБ

Былы ўдзельнік хакерскай групоўкі «Шалтай-Балтай» Канстанцін Цеплякоў даў першае тэлеінтэрв'ю тэлеканалу «Дождж» пасля вызвалення.

Групоўка «Шалтай-Балтай» (ці «Ананімны Інтэрнацыянал») спецыялізавалася на публікацыях асабістых перапісак топ-менеджэраў і палітыкаў. Як распавядае Цеплякоў, групоўка дзейнічала пад кантролем людзей з Цэнтра інфармацыйнай бяспекі ФСБ. Супрацоўнікі спецслужбы маглі самі перадаваць матэрыялы для апублікавання, а таксама блакаваць некаторыя публікацыі.

«Гарантавалася нейкае заступніцтва, недатыкальнасць, і так, было неабходна дзяліцца фінансамі», — заявіў ён. Падрабязнасці фінансавых адносін Цеплякоў раскрываць не стаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера