Знайсці
11.01.2019 / 12:389РусŁacБел

Паглядзіце падборку ФОТА птушак, якіх кальцуюць у расонскай глушы

У Расонскім раёне Віцебскай вобласці ёсць сядзіба «Заімка лесуна». Сюды прыязджаюць шмат замежнікаў, якія захапляюцца назіраннем за птушкамі. 

Рэч у тым, што на «Заімцы» працуе адна з дзвюх беларускіх станцый кальцавання птушак, займаюцца ёй актывісты Аховы птушак бацькаўшчыны. 

Арнітолагі выкладаюць у інтэрнэт некаторыя фота птушак, якіх акальцавалі. Прапануем вам падборку. Назвы пісаць не будзем: калі пазнаеце — то пішыце ў каменты. 

«Мы ловім іх з навуковымі мэтамі: кальцаванне патрэбна, каб выявіць асаблівасці міграцыі, працягласць жыцця, месцы жыцця», — кажуць навукоўцы. 

За 2018 год яны акальцавалі адзінаццаць тысяч птушак. 

Ловяць іх у спецыяльныя сеткі. 

«На большасці фота птушкі выглядаюць досыць спакойнымі, але гэта проста ўдалы кадр. Вядома, яны вырываюцца, б'юць. Вельмі цяжка з дзятламі — яны з моцнай доўгай дзюбай, адбіваюцца. А ў савы, напрыклад, вельмі тонкія і вострыя кіпці. Калі яна падзярэ, то зажываць будзе вельмі доўга. Мы намагаемся не трымаць птушак лішні час, для іх гэта стрэс. Калі фота не атрымліваецца — то і ладна, мо іншая пагодзіцца сфоткацца», — кажуць арнітолагі. 

nn.by, фота з сацыяльных сетак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930