Знайсці
11.01.2019 / 12:20РусŁacБел

У цэнтры Мінска абарвалася тралейбусная лінія: спыніўся транспарт

Сур'ёзная аварыя адбылася ў цэнтры Мінска каля 7:00. На скрыжаванні вуліц Ленінградскай і Бабруйскай каля чыгуначнага вакзала абарвалася тралейбусная лінія. Пры гэтым ледзь не паваліўся адзін са слупоў. На месцы аварыі працавалі рамонтныя брыгады, піша Еўрарадыё.

У выніку аварыі тралейбусы маршрутаў №№3, 16, 30 рухаліся да разваротнага кальца «Фабрыка «Камунарка», тралейбусы №№5, 6, 20 ішлі па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Партызанскім праспекце, вуліцах Кашавога і Дзянісаўскай. Аўтобус маршруту №79 быў пушчаны па вуліцы Бабруйскай, праспекце Незалежнасці, вуліцы Свярдлова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера