Знайсці
11.01.2019 / 11:422РусŁacБел

МЗС Беларусі пацвярджае тэлефанаванні Макея кіраўніцтву Дзярждэпа ЗША, не раскрываючы дэталяў

Фота Сяргея Гудзіліна

У МЗС Беларусі пацвярджаюць, што ва Уладзіміра Макея ў апошні час было некалькі размоваў з кіраўніцтвам Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША. Але дэталі размоваў у ведамстве не раскрываюць, піша Tut.by.

— Мы можам пацвердзіць, што ў апошні час адбылося некалькі тэлефонных размоваў паміж кіраўніцтвам МЗС Беларусі і Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. У ходзе гэтых гутарак абмяркоўваліся розныя аспекты беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку, і магчымасці іх паляпшэння. Згодна з правіламі дыпламатычнай этыкі дэталі гэтых перамоваў не выдаюцца, — распавёў TUT.BY прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Нагадаем, амерыканскі часопіс Foreign Policy паведаміў, што кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей 10 студзеня апавясціў Вашынгтон аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску.

«Гэта вялікі крок. Гэта пачатак адлігі», — сказаў Foreign Policy неназваны амерыканскі чыноўнік.

З 2008 года амерыканскае пасольства ў Мінску функцыянуе ва ўрэзаным складзе, без пасла. Спачатку быў усталяваны ліміт у пяць дыпламатаў, але паступова ён быў пашыраны да 10, паведамляе амерыканскае выданне.

«Макей патэлефанаваў у Вашынгтон, каб паведаміць, што Беларусь знімае абмежаванні на колькасць дыпламатаў ЗША ў Мінску»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера