Знайсці
11.01.2019 / 11:311РусŁacБел

Ганну Красуліну канчаткова вырашылі не высылаць з Беларусі

Фота Волі Афіцэравай

Прэс-сакратарка беларускай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянка Расеі Ганна Красуліна паведаміла, што суд Маскоўскага раёну не атрымаў у належны тэрмін скаргаў на рашэньне, якое скасавала яе высылку зь Беларусі, піша Радыё Свабода.

«Гэта азначае, што УУС ня мае намеру абскарджваць рашэньне, — тлумачыць Красуліна. — Гэта пацьвярджаецца і паводзінамі супрацоўнікаў аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну, які я наведала, каб падаць заяву на падаўжэньне віду на жыхарства. Дакумэнты прынялі, а пячатку аб высылцы ў маім пашпарце анулявалі».

Красуліну зьбіраліся выслаць праз адміністрацыйныя правапарушэньні: адзін штраф за неаплочаны праезд, які яна сплаціла на месцы, і дзьве палітычныя акцыі: пікет падчас выбарчай кампаніі і сустрэча затрыманых зь ізалятара. Яна кажа, што задаволеная скасаваньнем рашэньня аб «выгнаньні» ў «краіне, дзе ўжо практычна няма надзеі на справядлівае правасудзьдзе».

«Такія рашэньні ўражваюць замежных назіральнікаў і міжнародныя структуры, — дадала Красуліна. — І выклікала б расчараваньне, калі сытуацыя нейкім адвольным чынам была адматаная назад».

Чытайце таксама:
Ганна Красуліна, якую высылаюць з краіны: Мае дзеці — беларусы. І гэта найлепшы доказ маёй беларускасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера