Знайсці
11.01.2019 / 10:002РусŁacБел

Маладая пара ў Мінску рашыла пагуляцца ў калектараў: вывезла даўжніка ў гараж і выбівала грошы

У кастрычніку 30-гадовы мужчына вырашыў дапамагчы знаёмаму вярнуць доўг.

Разам з 26-гадовай сяброўкай сустрэўся з даўжніком каля аднаго сталічнага супермаркета. Падчас сустрэчы дамовіцца не ўдалося. Маладая пара забрала мабільны тэлефон даўжніка і запхнула яго ў аўтамабіль, выказваючы пагрозы, паведамляе СК.

Затым накіраваліся ў гараж, дзе абвінавачаныя спрабавалі зацягнуць пацярпелага ў падвал, але даўжнік аказаў супраціў.

Затым яны патэлефанавалі ягонай маці і запатрабавалі перадаць аўтамабіль коштам больш за 7 тыс. руб., пры гэтым неаднаразова выказвалі пагрозы прымянення гвалту да яе сына. Атрымаўшы адмову ў выкананні іх патрабаванняў, яны пакінулі даўжніка каля гаража і з'ехалі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па артыкулах «незаконнае пазбаўленне волі», «рабаванне», «вымагальніцтва». Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930