Знайсці
11.01.2019 / 02:067РусŁacБел

Андрэй Кураеў: Лукашэнка шантажуе Маскву аўтакефаліяй

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пра аўтакефалію беларускай царквы, якую ў апошні час часта абмяркоўваюць у Беларусі, не можа быць і гаворкі.

Чытайце таксама: «Няма такой магчымасці ў Расіі, улічваючы наступствы ўсяго, на гэта пайсці»: Лукашэнка назваў прыцягнутымі за вушы размовы пра аб'яднанне з Расіяй

Протадыякан Андрэй Кураеў у эфіры НСН назваў рыторыку Лукашэнкі пра аўтакефалію Беларускай царквы папярэджаннем Маскве.

Андрэй Кураеў. Фота: Wikimedia Commons.

«Лукашэнку ніхто за язык не цягнуў узняць пытанне пра царкву. Гэта значыць, там было шмат іншых пытанняў выключна дзяржаўных, да якіх ён і перайшоў. Чаму ён навязаў пытанне пра захаванне дзяржаўнай нацыянальнасці ў Расіі і пра зліццё ў адну дзяржаву з пытаннем аб аўтакефаліі Беларускай царквы. Ясна, што гэтыя працэсы рознанакіраваныя. Нельга злівацца з Расіяй і адначасова ствараць аўтакефальную царкву Беларусі. Відавочна, што гэта была апазіцыя. Я думаю, што гэта адкрываецца нейкае такое акно Авертона, гэта такая мяккая форма шантажу. Гэта значыць Масква павінна мець на ўвазе, што, калі будзе ціснуць на пытанне аб зліцці дзяржаў, то Беларусь узніме царкоўнае пытанне, а лепш наогул не чапаць ні першае, ні другое пытанне. Я толькі так разумею гэтую заяву», — упэўнены протадыякан.

Андрэй Кураеў адзначыў, што Лукашэнка нібыта знаходзіцца ў недружалюбных адносінах з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, які, па словах протаіерэя, так і не змог асімілявацца ў мясцовым грамадстве.

«Таму адпаведныя настроі ёсць. Іншае пытанне, што дзеянні Канстанцінопаля аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь, таму што гэта адна тэрыторыя кіеўскай мітраполіі ў рамках XVII стагоддзя. Адпаведна царкоўна-кананічная база для стварэння Беларускай аўтакефальнай царквы існуе. Тое, што ў беларускім духавенстве ёсць такія ціхія настроі, гэта таксама, несумненна. Толькі няма Парашэнкі, г.зн. палітыка, які скажа, што гэта мая тэма, я за гэта бяруся. Лукашэнка пакуль што толькі намякае, што можа ўзяцца. Не факт, што гэта застанецца толькі на словах, таму што крамлёўска-беларускі раман ужо вельмі зацягнуты, у ім мала плюсоў, таму Лукашэнка пазначыў адну з мін, якую можна выкарыстаць», — сказаў на заканчэнне Кураеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930