Знайсці
10.01.2019 / 21:3019РусŁacБел

Віктар Малышчыц: Па дарозе ўзяў жанчыну, якая галасавала на ўзбочыне, а яна мне пра славянскае братэрства і «Святую Русь»…

Піша Віктар Малышчыц у сваім фэйсбуку:

Ехаў нядаўна са Смалявічаў у Мінск і па дарозе узяў жанчыну, якая галасавала на ўзбочыне. Размаўляла яна па-руску настолькі выразна, што адчувалася — родам аднекуль з-за ўсходняй мяжы. Вось-вось — і скажа што-небудзь накшталт «поребрик». Так і аказалася — яна сама паведаміла, што родам з Расіі, жыла і працавала там, а цяпер асела ў Беларусі. Вядома, я адразу вырашыў дыстанцыявацца ад абмеркавання ўсіх палітычных пытанняў, бо надта не хацеў выслухоўваць чарговыя прамовы пра братэрскія народы і пра гістарычную праўду ад тых, чые мазгі прамытыя прапагандай.

Але жанчына сама хутка перайшла на палітычныя тэмы. Як толькі мы загаварылі пра архітэктурную спадчыну, яна вымавіла: «Я ўсё думаю: якой бы цудоўнай зараз была наша Беларусь, каб не 1795 год!» І потым яшчэ шмат нагаварыла пра славянскае братэрства, пра «Святую Русь» і г.д., толькі зусім у процілеглым ключы ў параўнанні з тым, што мы чуем з расійскіх тэлеканалаў. А напрыканцы яшчэ і выказала захапленне нашай мовай, якую ёй так і не атрымалася вывучыць.

Карацей, атрымаў стопіцоты раз урок, што свет не чорна-белы.

Віктар Малышчыц, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера