Знайсці
11.01.2019 / 06:273РусŁacБел

Глядзіце, як проста можна падоўжыць жыццё мяккай мэблі ФОТА

Праз штодзённае выкарыстанне мяккая мэбля хутка і непазбежна зношваецца. Калі драўляная шафа, зэдлік ці стол могуць служыць нам дзесяцігоддзі, захоўваючы прэзентабельны выгляд пры мінімальным доглядзе, то канапы і крэслы вельмі хутка губляюць сваю першапачатковую эстэтыку, прывабнасць і свежасць.

Тканіна губляе колер, месцамі выціраецца, на ёй з'яўляюцца плямы, зацяжкі, сляды, пакінутыя хатнімі гадаванцамі, і іншыя непрыемнасці, якія раздражняюць сваім існаваннем. Усяго за некалькі гадоў канапа ці крэсла з упрыгожвання інтэр'еру ператвараюцца ў аб'ект сораму.

Звычайныя пледы ці накідкі вырашаюць праблему толькі часткова. Яны збіваюцца, з'язджаюць і да таго ж «маскіруюць» толькі частку мэблі, пакідаючы адкрытымі заднія і бакавыя паверхні.

Чахлы на канапу, фатэль, крэсла — правераны спосаб абнавіць мяккую мэблю, прыклаўшы для гэтага мінімум намаганняў і фінансавых выдаткаў.

Брэнд «Софатэкс» — гэта лінейка разнастайных універсальных чахлоў для мэблі, якія засцерагаюць яе ад заўчаснага старэння, штодзённых забруджванняў, вострых кіпцюроў і воўны хатніх жывёл. Для сучасных еўрапейцаў гэта такая ж неабходная рэч, як і чахол для мабільных тэлефонаў. Бо мэбля — яна як гаджэт — таксама мае патрэбу ў абароне і абнаўленні дызайну.

Усе чахлы кампаніі вырабляюцца ў Еўропе і Беларусі з бавоўны, поліэстэру і эластану, іх якасць праходзіць строгі кантроль і прызнаная на міжнародным узроўні. Галоўная перавага чахлоў «Софатэкс» ва ўнікальнай тэхналогіі вытворчасці, якая дазваляе ім бездакорна паўтараць контуры і формы мэблі.

Такі чахол каштуе нашмат менш, чым новая канапа ці візіт у майстэрню па перацяжцы абіўкі. Ён і нашмат зручней, чым хімчыстка мэблі, а карыстацца ім можна доўга. Раней чахлы для мэблі не былі настолькі ўніверсальнымі, складана было падабраць такі, што выглядаў бы, як новая абіўка. Чахлы «Софатэкс» адрознівае ўніверсальнасць крою, які падыдзе для абсалютнай большасці мадэляў мэблі.

Яны ідэальна садзяцца практычна на ўсё: клік-кляк канапы, тахты, вуглавыя канапы, фатэлі, крэслы. Матэрыял добра трымае форму і хутка яе аднаўляе, чахол абцягвае мэблю, а не тапырыцца.

Чахлы «Софатэкс» прадаюцца ў інтэрнэце, а таксама ў спецыяльных крамах у гандлёвых цэнтрах Мінска:

  • «Люстэрка» на Камароўцы (1 паверх, асобны ўваход),
  • «Ракаўскі кірмаш» на Дуніна-Марцінкевіча (2 паверх),
  • «Купец» на Ракасоўскага, 1А (1 паверх),

а з 12-га студзеня яшчэ і ў новай краме ў ГЦ «Глоба» на Уманскай (1 паверх насупраць кас гіпермаркета). Падчас яго адкрыцця (12 і 13 студзеня) адбудзецца розыгрыш грашовага прыза — 500 рублёў.

Для ўдзелу дастаткова прыйсці ў краму ў час яе працы і запоўніць анкету. Розыгрыш адбудзецца 13 студзеня ў 19:00, пасля пераможцу будзе ўручаны грашовы прыз.

Публікуецца на правах рэкламы
УНП 192958555 ТАА «Еўрачахол»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930