Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2019 / 11:42 1

У Радашковічах знясуць даваенны будынак школы ФОТЫ

Даваенную школу ў Радашковічах 1939 году пабудовы, відаць, чакае сумны лёс.

Чуткі пра тое, што пабудову выкупілі, і на яе месцы з’явіцца магазін, у мястэчку хадзілі даўно. А сам будынак, які не выкарыстоўваецца ўжо некалькі год, паціху развальваецца. 

Павялічыць выяву

Пра гэта «Нашай Ніве» расказала кіраўніца справамі Радашковіцкага пасялковага выканаўчага камітэта Іна Пустаход: 

«Гэты будынак за апошнія гады тры змяніў некалькіх гаспадароў. Апошняе, што ў ім было — гэта дзіцячая музычная школа. 

Будынак знаходзіцца ў надзвычай аварыйным стане, а паколькі ён не мае гісторыка-культурнай каштоўнасці, то я магу толькі здагадвацца, што яго могуць знесці». 

Павялічыць выяву

Між тым, мясцовы краязнаўца Уладзімір Садоўскі б’е трывогу:

«Будынак школы каштоўны тым, што гэта ўзор школьнай архітэктуры 1930-х гадоў і фактычна першы спецыялізаваны школьны будынак у Радашковічах. Раней навучальныя установы размяшчаліся ў прыстасаваных будынках. У міжваеннай Польскай рэспубліцы існавала праграма пабудовы школ, звычайна ім давалі імя Пілсудскага, адна з такіх праграм была рэалізавана ў Віленскім ваяводстве, да якога належалі Радашковічы. У яе межах і была пабудаваная школа. Будаўніцтва было закончана ў 1939 годзе, але польскай школай яна пабыла не доўга, ужо пасля 17 верасня 1939 года тут размясцілася савецкая школа».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Старшыня Радашковіцкага пасялковага выканаўчакага камітэта Віктар Неказакаў запэўнівае, што ніякага магазіна на месцы школы не будзе: «Сем гадоў як прадалі гэты будынак. І па ўсім відаць, што цяперашні гаспадар не плануе нічога тут рабіць».

Павялічыць выяву

Цяпер будынак належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю «Профдэвелопер». У кампаніі тлумачаць, што ў пашпарце будынка год пабудовы пазначаны як 1959:

«Давайце не будзем надаваць столькі ўвагі састарэламу будынку ў аварыйным стане. Мы маем на руках заключэнне экспертызы, што гэты будынак непрыдатны да эксплуатацыі, у ім вельмі высокая ступень зносу. Мы разглядалі магчымасць яго адрамантаваць, але ён вельмі небяспечны. І гэта немэтазгодна».

«Ёсць сотні прыкладаў таго, як пасля вайны даваенныя будынкі атрымлівалі пашпарты з памылковымі датамі пабудовы. Будаваць драўляную школу ў 1959 годзе ўжо было маветонам. Нават у буйных вёсках ставілі цагляныя, не тое што ў райцэнтры, якім былі Радашковічы. Шкада, што ва ўласніка няма ніякіх думак пра прыстасаванне пад які-небудзь аб'ект», — адказвае краязнаўца Уладзімір Садоўскі.

Наталля Тур, фота Уладзіміра Садоўскага 

0
фелікс / адказаць
11.01.2019 / 12:40
Гэтыя драўляныя будынкі маюць пэўны шарм цеплыні. У вёсках, асабліва на захадзе бывае сустрэнеш закінутыя хаты, дзе бярвенні так шчыльна падагнаныя, што проста дзіўна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31