Знайсці
10.01.2019 / 15:233РусŁacБел

Ваеннага камісара Слуцкага раёна затрымалі за хабар

Ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Петравец пакінуў сваю пасаду. Прычына банальная — на яго завялі крымінальную справу за хабар.

Па непацверджанай інфармацыі, Петравец браў грошы за дапамогу прызыўнікам пазбегнуць службы ў войску ці атрымаць адтэрміноўку.

Ходзяць чуткі, што разам з ім быў затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік ваенкамата.

У ваенкамаце кажуць толькі: «Петравец у нас больш не працуе, цяпер пасаду начальніка займае Ігар Галь».

 «Наша Ніва» звязалася з жонкай Петраўца. Паводле яе словаў, муж цяпер дома. Пра крымінальную справу жанчына гаварыць адмовілася.

Але ў Следчым камітэце «Нашай Ніве» пацвердзілі — Петравец пад вартай.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога ваеннага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў. Крымінальная справа распачата пракуратурай Мінскай вобласці па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). У цяперашні час мужчыну прад'яўленае абвінавачванне, з санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Па крымінальнай справе праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці», - распавяла Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік СК па Мінскай вобласці.

48-гадовы Петравец займаў сваю пасаду з 2013 года. Летась ён стаў дэпутатам Слуцкага раённага савета. Камісіі публікавалі інфармацыю пра даход кандыдатаў. Згодна з імі, Петравец зарабляў трохі больш за 1400 рублёў на месяц.

Цяпер Аляксандру Петраўцу пагражае да 15 гадоў.

 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930