Знайсці
10.01.2019 / 13:5947РусŁacБел

Лукашэнка прапануе пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі

Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння на нарадзе ў Мінску.

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сёлета плануецца скончыць мадэрнізацыю двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пасля чаго Беларусь зможа купляць нафту для наступнай перапрацоўкі не толькі ў Расіі.

«Я ўжо даўно ставіў задачу, і нам трэба яе вырашыць: адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты. Калі літоўцы не згодны — з латышамі дамовіцца і закупляць гэтую нафту. Перапрацоўваць на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе і забяспечваць балтыйскія рэспублікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, для краін Балтыі гэта будзе танней, чым цяпер, калі яны купляюць нафтапрадукты па сусветных цэнах.

«Можна дамовіцца так, што гэта будзе наша супольная нафта, якую мы перапрацуем на мадэрнізаваным Наваполацкам нафтаперапрацоўчым заводзе. Тым больш у нас нават ёсць некаторыя магчымасці ў гэтым плане», — заўважыў ён.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў не гіпербалізаваць праблемы, звязаныя з стратамі беларускага бюджэту з-за падатковага манеўру ў Расіі, а шукаць іншыя надзейныя крыніцы, якія кампенсуюць гэтыя негатыўныя моманты.

«Але хачу папярэдзіць: пра такія рашэнні, як перакладанне гэтых праблем на плечы нашых людзей, беларусаў, нават не думайце, — папярэдзіў ён. — Насельніцтва не павінна адчуць ніякага дадатковага цяжару. Прынамсі ў гэтым, наступным годзе наогул няма ніякіх праблем, нават калі б мы нічога не кампенсавалі». На думку кіраўніка дзяржавы, зарабіць дадатковыя $ 400 млн для Беларусі не праблема. «Па парытэце купчай здольнасці, як цяпер прынята лічыць, ВУП Беларусі — пад $ 80 млрд. Што тут за праблема? Няма такой», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

«Таму не трэба лічыць, што гэта катастрофа. Калі абярэ кіраўніцтва Расіі такі шлях руху і страту адзінага саюзніка на заходнім напрамку, гэта іх выбар. Мы ж іх прымусіць не можам», — дадаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера