Знайсці
10.01.2019 / 12:173РусŁacБел

«Мы ўмеем вырашаць»: на нарадзе ў Лукашэнкі гавораць пра эканоміку і «падыходы да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў»

Падчас нарады

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны у 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў.

«Няма неабходнасці казаць, што святы скончыліся і трэба інтэнсіўна ўключацца ў працу. Год будзе нялёгкі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няма неабходнасці, бо мы не адпачывалі так, як нашы суседзі, тыдзень-два. Мы даўно прыступілі да працы, таму настроены на патрэбны лад».

Падчас нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць пытанні эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 2019 годзе. «Шмат пра гэта гаворыцца, і пра тое, што гэта перадвыбарчы год — гэта сапраўды так. У нас дастаткова пытанняў, якія трэба вырашаць лепш, чым яны вырашаюцца ў цяперашні час. Мы ўмеем вырашаць гэтыя пытанні», - сказаў ён.

«Усё гэта падлягае абмеркаванню, каб не было ніякіх недамовак і, галоўнае, каб у вас не заставалася нейкіх сумневаў з нагоды рашэння адчувальных пытанняў для нашай краіны», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера