Знайсці
10.01.2019 / 10:276РусŁacБел

«Белавія» прапануе за 35 еўра злётаць у Парыж ці Ларнаку

«Белавія» вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.

Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Ніжні Ноўгарад, Калінінград, Парыж і Ларнаку. Кошт квіткоў складзе ў адзін бок 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад — 20 еўра плюс таксы і зборы.

Атрымліваецца, што поўны кошт квітка з Мінска ў Парыж складае 34 еўра, у адваротны бок — 84 еўра.

Квіток у Ларнаку (Кіпр) каштуе 35 еўра, а назад — 53 еўра.

Час рэалізацыі білетаў — 10 студзеня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе.

Перыяд падарожжа: з 11 студзеня па 10 лютага (дата вяртання па другім купоне). Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск.

Змена часу і даты вылету забаронена.

Заставачнае фота pixabay.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031