Знайсці
09.01.2019 / 23:422РусŁacБел

Калінінград не будзе адмаўляцца ад газу па газаправодзе праз Беларусь

Калінінградская вобласць не плануе адмаўляцца ад паставак газу па сістэме магістральных трубаправодаў Мінск — Вільня — Каўнас — Калінінград у сувязі з уводам у эксплуатацыю тэрмінала па прыёме газу і плывучай рэгазіфікацыйнай платформы. Дастаўка газу ў вобласць морам — альтэрнатыўны шлях, які ў выпадку неабходнасці забяспечыць незалежнасць рэгіёна ад паставак энерганосьбіта праз тэрыторыі іншых краін, паведаміў у сераду ў эфіры тэлеканала «Вести 24» губернатар вобласці Антон Аліханаў, паведамляе ТАСС.

Чытайце таксама: Расія пабудавала тэрмінал для прыёму газу ў Калінінград, каб не залежаць ад Беларусі і Літвы

Для павышэння энергетычнай бяспекі рэгіёну «Газпром» рэалізаваў праект па альтэрнатыўным варыянце газазабеспячэння спажыўцоў, для чаго ў акваторыі і на ўзбярэжжы Балтыкі ў Калінінградскай вобласці пабудаваны тэрмінал па прыёме газу. Працэс рэгазіфікацыі будзе ажыццяўляцца на плывучай платформе «Маршал Васілеўскі», якая прыплыла ў Калінінградскую вобласць у канцы снежня.

«Падчас <…> [уключэння тэрмінала] <…> пастаўкі сапраўды спыняліся. Мы <…> і калегі з «Газпрома», Аляксей Барысавіч Мілер, дэманстравалі магчымасці гэтай плывучай платформы, рэгазіфікацыйнай устаноўкі <… > «Маршал Васілеўскі», і сапраўды на гэты час учора спынялася цалкам пастаўка транзітная па газаправодзе Мінск — Вільня — Каунас — Калінінград, але ад транзіту па трубе ў звычайным <…> рэжыме мы не адмаўляемся, ён працягваецца», — сказаў губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930