Знайсці
09.01.2019 / 18:45РусŁacБел

На прадпрыемстве ў Маладзечне бык пакалечыў работніка. Мужчына памёр у бальніцы

Пра здарэнне «Рэгіянальнай газеце» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог:

— Увечары пятага студзеня на прадпрыемстве ў Маладзечне бык траўмаваў мужчыну. Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў Маладзечне. Восьмага студзеня ён памёр.

Па словах Таццяны Беланог, РАСК Маладзечна праводзіць праверку.

Следчыя гутараць з відавочцамі, вывучаць дакументы прадпрыемства, умовы працы. Канчатковая прычына смерці 51-гадовага работніка будзе вядомая пасля медыцынскай экспертызы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера