Знайсці
09.01.2019 / 20:5929РусŁacБел

На цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» Лукашэнка частку прамовы сказаў па-беларуску ВІДЭА

Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі праходзіць цырымонія ўручэння нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», і спецпрэмій прэзідэнта Беларусі.

У ліку лаўрэатаў па выніках 2018 людзі розных прафесій — прадстаўнікі культуры, майстры сцэны, святары, сацыяльныя работнікі.

На цырымоніі з прамовай выступіў і сам Лукашэнка. Выступаў Лукашэнка часткова па-беларуску.

«Шаноўныя сябры!

Сённяшні ўрачысты вечар займае асобае месца сярод навагодніх свят. Яго героі - нашы з вамі суайчыннікі.

Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» - людзі, якіх аб'ядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым і прыгожым.

Калі ўдумацца глыбей, то само паняцце «духоўнае адраджэнне» для беларускага народа не проста прыгожая метафара - гэта гімн лёсу беларускага народа.

Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай роднай зямлі. Але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш. Стагоддзямі выхоўваўся і гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае - больш моцнымі ў сваёй веры ў дабрыню.

Мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар. Таму багатая спадчына нашых продкаў і сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі, навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй - Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае - галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям.

Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню.

І гэта адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі. Людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах.

Іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі.

Яна не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання дзяржавы на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа», — заявіў Лукашэнка.

Астатняя частка яго выступлення была па-руску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930