Знайсці
09.01.2019 / 17:152РусŁacБел

Міністр абароны Нарвегіі: Расія — наша занепакоенасць нумар адзін

Расія вядзе адкрытую канфрантацыю з заходнімі дзяржавамі, што наўпрост уплывае на бяспеку Нарвегіі і краін-саюзніц. Пра гэта ў сваёй штогадовай прамове ў Вайсковым таварыстве заявіў міністр абароны Нарвегіі Франк Баке-Енсэн, паведамляе The Independent Barents Observer.

Міністр абароны Нарвегіі Франк Баке-Енсэн, фота: The Independent Barents Observer.

«Занепакоенасць нумар адзін — Расія. Мы бачым відавочную сур'ёзнасць, звязаную з нашым суседам на Усходзе», — падкрэсліў Баке-Енсэн перад аўдыторыяй з вышэйшых вайсковых чыноўнікаў і экспертаў па абароне.

На думку міністра, Расія імкнецца да падрыву адзінства Захаду і міжнароднага супрацоўніцтва і выкарыстоўвае свае вайсковыя і эканамічныя сілы, грэбуючы дыпламатыяй. «Агулам, развіццё падзей у нашым асяродку паказвае, што мы павінны ўлічваць, што ўзброены канфлікт паміж дзяржавамі ў Еўропе больш не з'яўляецца неймаверным», — падкрэсліў ён.

Баке-Енсэн дадаў, што наступствы сутыкнення могуць быць вельмі сур'ёзнымі для Крайняй Поўначы. Ён таксама нагадаў пра шматлікія збоі ў рабоце сістэм GPS падчас вучэнняў НАТА, у якіх замяшаныя расійскія вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930