Знайсці
09.01.2019 / 17:413РусŁacБел

Ад імя Андрэя Бандарэнкі па рэдакцыях СМІ рассылаецца прапанова ўзяць расійскі грант памерам $100 тысяч

У шэраг незалежных беларускіх СМІ, у прыватнасці — у «Нашу Ніву» і «Народную Волю» прыйшоў ліст незвычайнага зместу нібыта ад Андрэя Бандарэнкі — кіраўніка арганізацыі «Платформа», якая ставіць мэтай абарону правоў зняволеных. 

У лісце галоўным рэдактарам выданняў прапаноўвалася ўзяць грошы на «правядзенне ўзгодненай інфармацыйнай палітыкі». 

«Мы прадстаўляем зарэгістраваны ў Расійскай Федэрацыі Міжнародны фонд «Адкрытая Беларуссія», — значылася ў паведамленні. — У рамках рашэння мэтаў і задач нашага Фонду мы прапануем рэдакцыі «Нашай Нівы» ўдзел у спецыяльнай праграме па падтрымцы незалежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Праграма прадугледжвае некалькі напрамкаў і варыянтаў супрацоўніцтва, а таксама дапускае выдзяленне інвестыцыйнага гранта на правядзенне ўзгодненай інфармацыйнай палітыкі ў памеры да 7 000 000 расейскіх рублёў [прыкладна 215 тысяч беларускіх рублёў — Рэд.] на перыяд ад 6 да 12 месяцаў.», — гаварылася ў лісце. 

Былі пазначаныя і кантакты «прадстаўніка фонду» — Андрэя Бандарэнкі. Праўда, як кажа сам Андрэй, ніякіх лістоў ён не дасылаў, і ніякага фонду не прадстаўляе. 

«Я не маю да гэтага дачынення! Ніхто са мной ніякіх перамоваў не вёў, гэта няўдалы фэйк. Да таго ж, «Белоруссія» і Бандарэнка — рэчы негарманічныя», — адказаў ён. 

Каму гэта можа быць выгадна? 

«Я магу здагадвацца. Скажам так, валодаю інфармацыяй, якая ўказвае на чалавека, які займаецца гэтай лухтой. Але пакуль без доказаў не буду агучваць», — заявіў Бандарэнка. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930