Знайсці
09.01.2019 / 16:55РусŁacБел

Дактары прапануюць абмежаваць месцы для катання на цюбінгах

Больш за 100 непаўналетніх звярнуліся за зіму ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з траўмамі пасля катання на цюбінгах, паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі кандыдат медыцынскіх навук Міхаіл Талабаеў сёння ў прэс-цэнтры БелТА.

«Усяго за снежань і гэтыя дні студзеня было шпіталізавана 35 дзяцей з «цюбінгавай» траўмай, трое з іх з цяжкай траўмай. Двух з іх аперавалі, аднаго нават двойчы», — сказаў Міхаіл Талабаеў. Паводле яго слоў, адзін пацыент застаецца ў рэанімацыі.

Кіраўнік цэнтра адзначыў, што цюбінгавая траўма непрадказальная. Хтосьці, атрымаўшы цяжкую траўму, выпішацца з медустановы праз пару дзён, а хтосьці пасля аналагічнай траўмы будзе лячыцца вельмі доўга і застанецца інвалідам.

Медыкі звяртаюць увагу, што наступствы некаторых траўмаў могуць выявіцца не адразу. Лекары лічаць, што неабходна абмежаваць месцы для катання на цюбінгах. У жылых зонах горкі можна пасыпаць пяском.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930