Даслаць навіну
Знайсці
09.01.2019 / 15:21 16

Забойцу дзвюх жанчын з Бабруйска прысудзілі да расстрэлу

Павялічыць выяву

Фота Насты Бойкі, Еўрарадыё

36-гадовы непрацуючы бабруйчанін Аляксандр Асіповіч прысуджаны да пакарання смерцю за забойства дзвюх дзяўчат з асаблівай жорсткасцю. 20 ліпеня 2018 года ў ваннай яго кватэры знайшлі іх целы са слядамі гвалтоўнай смерці, піша Tut.by.

З загінулымі абвінавачваны пазнаёміўся ў кафэ, адкуль усё трое з'ехалі на таксі да яго дадому. Паводле абвінавачання, падсудны нанёс адной ахвяры 77 удараў малатком і рукамі ў жыццёва важныя органы. У другой ахвяры — 16 ран, амаль усе — у вобласць галавы і шыі. Пасля Асіповіч «прыняў меры да расчлянення і хавання трупаў».

У сваім апошнім слове Аляксандр Асіповіч сказаў, што цалкам ўсведамляе тое, што адбылося.

— Што магло мяне справакаваць на такія дзеянні, я не ведаю. Сам я чалавек добры і сентыментальны … У зробленым раскайваюся і ва ўсіх прашу прабачэння. Прашу суд даць мне магчымасць захаваць жыццё, працаваць і выплачваць грошы сем'ям загінуўшых.

Суд прысудзіў Аляксандра Асіповіча да пакарання смерцю за забойства дзвюх дзяўчат з асаблівай жорсткасцю, а таксама абавязаў спагнаць з яго больш за 100 тысяч рублёў на карысць сем'яў пацярпелых.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны. Аляксандр Асіповіч ужо заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

У 2018 годзе ў Беларусі пакаралі смерцю чатырох чалавек: неаднаразова судзімага жыхара Нароўлі Аляксея Міхаленю, які ў сакавіку 2016 года здзейсніў забойства суседзяў-пенсіянераў; Віктара Лётава, які ў 2017 годзе быў прызнаны вінаватым у забойстве сукамерніка ў папраўчай калоніі ў Глыбокім, а таксама двух фігурантаў справы «чорных рыэлтараў» Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова.

Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер у камеры смяротнікаў застаюцца прызнаныя вінаватымі ў забойстве трох чалавек Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка.

1
Святлана / адказаць
09.01.2019 / 19:44
У такіх прысудах крышку здзіўляе такі пункт: "Суд   абавязаў спагнаць з яго больш за 100 тысяч рублёў на карысць сем'яў пацярпелых"... Загадзя вядома, што прысуд у гэтай частцы практычна невыканальны. За выключэннем тых выпадкаў, калі ў асуджанага ёсць маёмасць.
https://nn.by/?c=ar&i=223356
5
Танчык / адказаць
09.01.2019 / 21:29
Паважаныя, перачытайце артыкул Медузы. Гэта жах. Дзяржава не мае права забіваць  сваіх грамадзян!
3
Палкоўнік Зэман / адказаць
09.01.2019 / 23:40
фелікс, а кожнаму, хто пiша пра суровы прысуд, даць магчымасць прыняць таго злачынцу на тыдзень у сваю сям'i. Можа здолеюць перавыхаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31