Знайсці
09.01.2019 / 15:10РусŁacБел

За калядныя і навагоднія святы праз беларускую мяжу пераехалі 900 тысяч чалавек

У абодвух кірунках.

З 25 снежня па 8 студзеня памежныя пункты Беларусі ў абодвух кірунках перасеклі амаль 900 тысяч чалавек і больш за 250 тысяч транспартных сродкаў, паведамляе Пагранкамітэт.

Найбольш папулярным напрамкам для выезду з Беларусі стала Польшча: 296 823 чалавек і 101 687 адзінак транспарту. Літва — на другім месцы па папулярнасці: туды накіраваліся 252 325 грамадзян і 84 935 транспартных сродкаў.

Украінскі і латвійскі напрамкі былі найменш папулярныя ў святы.

Лідарамі сярод тых, хто перасякаў мяжу, сталі грамадзяне Беларусі — больш за 480 тысяч чалавек. Другое месца ў расейцаў — больш за 156 тысяч. На трэцяй пазіцыі жыхары Украіны — амаль 110 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930