Знайсці
09.01.2019 / 14:227РусŁacБел

Дзяўчына з падносам на ўручэнні прэстыжнай прэміі стала мемам

Гэтымі днямі ў Лос-Анджэлесе адбылося ўручэнне прэміі «Залаты глобус — 2019». Аднак зоркай вечара стаў не нехта з акцёраў, а дзяўчына ў сіняй сукенцы з падносам вады Fiji.

Для рэкламы Fiji, якая з'яўляецца спонсарам «Залатога глобуса», былі прыцягнуты чатыры мадэлі, але ўвагу звярнула на сябе толькі адна з іх. Гэтая дзяўчына не саромелася «залазіць» у кадры, пакуль фатограф рабіў здымкі знакамітасцяў. Глядзіце самі!

Карыстальнікі сацыяльных сетак знайшлі галоўную гераіню цырымоніі. Гэта 30-гадовая мадэль з Лос-Анджэлеса Келет Кутберт. Да кар'еры мадэлі, Кутберт была сацыяльным работнікам і атрымала ў гэтай галіне ступень бакалаўра. У адным з інтэрв'ю яна распавяла, што з дзяцінства ёй прышчаплялі традыцыйныя каштоўнасці: атрымаць вышэйшую адукацыю, знайсці «нармальную» працу ў офісе. Аднак неўзабаве яна зразумела, што гэта не для яе, і пераехала з Канады ў ЗША.

Келет Кутберт.

Па словах мадэлі, пасля цырымоніі «Залаты глобус» яна атрымала сотні паведамленняў, а колькасць фалавераў ў яе Іnstagram павялічылася з 50 000 да 205 000. Большасць карыстальнікаў сацсетак ў захапленні ад Кутберт, але некаторыя назвалі рэкламную кампанію Fiji агідным піярам, а саму мадэль — надакучлівай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера